krupki.by

ru RU be BE en EN

Аўтарка дзіцячых кніг Тамара Бунта стала госцем мастацкай галерэі ў Крупках



Аўтарка дзіцячых кніг Тамара Бунта стала госцем мастацкай галерэі ў Крупках

Автор / Общество / Чацвер, 23 Студзень 2025 10:49 / Просмотров: 921

Цікавыя і душэўныя гісторыі піша беларуская пісьменніца Тамара Бунта. На днях аўтарка дзіцячых кніг стала госцем мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева.

На сустрэчу прыйшлі вучні раённай гімназіі. Навуковы супрацоўнік галерэі Хрысціна Жукава распавяла пра творчасць і жыццё пісьменніцы. Тамара Бунта прэзентавала свае кнігі. Апавяданні напісаны жывой мовай, яны сумныя і вясёлыя, у многім аўтабіяграфічныя. Дарэчы сказаць, кніга Тамары Пятроўны «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка» перамагла ў літаратурным конкурсе Саюза пісьменнікаў Беларусі ў намінацыі «Дзіцячая літаратура».

Як адзначыла Хрысціна Жукава, творы пісьменніцы дзеці прымаюць блізка да сэрца, бо піша яна пра сваё маленства, пра дзіцячыя перажыванні і ўспрыманне акаляючага свету. І гэта сапраўды так. Зборнік «Чароўны кошык» склалі пятнаццаць душэўных апавяданняў, героямі якіх з’яўляюцца сучасныя дзеці з іх радасцямі і крыўдамі, перамогамі і расчараваннямі, пошукамі і стратамі. Аўтар дасціпна, яскрава, часта з гумарам апісвае розныя сітуацыі, якія здараюцца з дзецьмі ў школе і ў вольны час. У гэтых сітуацыях, часам няпростых, хлопчыкі і дзяўчынкі праходзяць свае пе­ршыя жыццёвыя выпрабаванні і пачынаюць разумець, што такое блізкія людзі, сапраўднае сяброўства, цудоўная музыка, любімыя кнігі, родная прырода і як важна ўсё гэта берагчы.

– У маіх апавяданнях няма фантастыкі, там дзейнічаюць звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі, іх бацькі, бабулі і дзядулі, настаўнікі, суседзі… Ну, хіба што не заўсёды ў рэальным жыцці ёсць столькі святла, дабрыні і разумення. Таму, напэўна, і патрэбныя кнігі, якія падказваюць, якія ўчынкі добрыя, а якія не трэба рабіць, – адзначыла Тамара Бунта.

 

У 2024 годзе выйшла ў свет кніга «Далонькі з пушынкамі». Гэта пятнаццаць кароткіх гісторый з дынамічным, захапляльным сюжэтам, у якіх аўтар дасціпна, яскрава, часта з гумарам, апісвае розныя сітуацыі, якія здараюцца з дзецьмі. Дарэчы, ілюстрацыі да кніг зрабіла мастачка Аксана Аракчэева. Яна таксама прысутнічала на прэзентацыі. Кнігі вельмі зацікавілі дзяцей. Яны такія рознакаляровыя.

Сустрэча праходзіла цікава і пазнавальна. Госця праверыла вучняў на кемлівасць з дапамогай мудрагелістых загадак пра хатніх жывёл і прыроду. Дзеці адказна падрыхтаваліся да сустрэчы: чыталі цікавыя апавяданні і здзіўлялі госцю сваімі ведамі пра беларускіх пісьменнікаў. Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і іншых наперабой называлі дзяўчынкі і хлопчыкі. Самыя актыўныя атрымлівалі падаруначкі.

Кнігі разлічаны для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Але цікава будзе і дарослым. Апавяданні Тамары Бунты раўнадушнымі нікога не пакінуць.

 

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.