krupki.by

ru RU be BE en EN

Песня на словы Барыса Макарэвіча стала гімнам адной з творчых навучальных устаноў



Песня на словы Барыса Макарэвіча стала гімнам адной з творчых навучальных устаноў

Автор / Общество / Чацвер, 01 Май 2025 12:49 / Просмотров: 392

У красавіку Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў адзначыў 50-годдзе з дня ўтварэння.

З гэтай нагоды адбыўся гранд-канцэрт, дзе студэнты і выкладчыкі прадэманстравалі самыя бліскучыя грані свайго таленту. Грандыёзная юбілейная праграма прайшла ў цэнт­ры сталіцы ў ДК чыгуначнікаў. Сярод ганаровых гасцей – член Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыс Макарэвіч, аўтар слоў да песні «Мастацтва чароўная сіла», што стала гімнам каледжа.

Рэжысёр-пастаноўшчык канцэрта Наталля Закервашэвіч адзначыла, што ўся сюжэтная лінія канцэрта вялася менавіта да гімна. Задума была ў тым, каб гімн нібы нараджаўся ў працэсе самога канцэрта.

Мы сустрэліся з Барысам і распыталі пра ўражанні і пра тое, як вялася праца над творам.

– Канцэрт быў сапраўды маштабны, – рассказаў ён. – Прайшоў нібы на ўзнёслых крылах творчасці. Справа ў тым, што каледж зараз навучае эстрадзе, народным і харавым спевам, харэаграфіі, дэкаратыўна-­пры­­­к­ладной творчасці, і гэта далёка не ўсё. Таму, зразумела, было што паказаць. Вельмі ганарова, што мне давялося стаць аўтарам слоў гімна, да якіх музыку напісала вядомы беларускі кампазітар, старшыня Саюза кампазітараў Беларусі Алена Атрашкевіч. Мы ўжо даўно знаходзімся ў супрацоўніцтве, таму працаваць было досыць лёгка. Хаця гімн – жанр вельмі спецыфічны, са сваімі патрабаваннямі як да тэксту, так і да музыкі. У тэксце гаворыцца пра натхненне, яскравыя фарбы мастацтва, скарбонку мудрых ведаў, пра тое, што самае лепшае і прыгожае жыве ў нашым народзе. Галоўны сэнс – мастацтва валодае чароўнай сілай, якая вядзе чалавека да самага лепшага і светлага. Творчы працэс доўжыўся каля трох месяцаў: напісанне слоў, музыкі, аранжыроўка. Працавала цэлая група. І вось наш твор прагучаў падчас юбілейнай імпрэзы.

Трэба адзначыць, што каледж выпускае вельмі кваліфікаваных прафесіяналаў. Ён шмат удзельнічае і перамагае ў разнастайных конкурсах, у тым ліку міжнароднага значэння. А напрыканцы мінулага года навучальная ўстанова ўдастоена спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Сафія БАРАДАЎКА.

Фота прадастаўлена Барысам МАКАРЭВІЧАМ.

Автор

admin

admin

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.