krupki.by

ru RU be BE en EN

3 ліпеня – дата, якая для кожнага беларуса напоўнена асаблівым сэнсам



3 ліпеня – дата, якая для кожнага беларуса напоўнена асаблівым сэнсам

Автор / Общество / Чацвер, 03 Ліпень 2025 09:49 / Просмотров: 553

Гэта сімвал памяці і адзінства, дзень, калі мы ўспамінаем, якой цаной дасталася незалежнасць нашай краіне, і разважаем пра тое, што значыць быць нашчадкамі гэтай гісторыі.

Кожны народ мае свой лічбавы код памяці. Выбар даты Дня Незалежнасці невыпадковы – 3 ліпеня 1944 года Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У той летні дзень сонца ўзышло над сталіцай інакш. Яно асвятліла не проста вызвалены горад – яно запаліла першую зорку новай эпохі.

Гэтая падзея стала пераломным момантам не толькі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і ў лёсе Беларусі. Краіна, якая страціла кожнага трэцяга, выстаяла. І сёння, гледзячы на парад, слухаючы апавяданні ветэранаў, мы разумеем: незалежнасць – гэта не толькі дакументы і межы. Гэта здольнасць захаваць сябе, сваю культуру, сваю зямлю.

Менавіта мір стаў асновай дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага росту і сацыя­льнай стабільнасці. Канкрэтнай асновай усяго: ад эканомікі да культуры. Наша краіна, перажыўшая трагедыю вайны, ведае сапраўдную цану спакою. І захаванне міру дазваляе нам будаваць моцную, незалежную дзяржаву для будучых пакаленняў.

За дзесяцігоддзі з таго далёкага дня Беларусь прайшла складаны шлях: аднаўленне пасля вайны, станаўленне суверэнітэту, пошук свайго месца ў сучасным свеце. Былі цяжкасці, былі дасягненні. Але галоўнае – краіна заставалася сабой. Сёння, як ніколі, важна памятаць, што незалежнасць – гэта адказнасць за будучыню.

За гады суверэнітэту Беларусь дасягнула шмат чаго. Стварыла магутную эканоміку з развітай прамысловасцю і сельскай гаспадаркай. Захавала і прымножыла сацыяльныя гарантыі для грамадзян. Стала важным геапалітычным цэнтрам. Развіла навуку і адукацыю сусветнага ўзроўню. Пабудаваны сотні прадпрыемстваў і жылых раёнаў. Створана ўласная IT-сфера. З’явіліся сучасныя транспартныя магістралі і лагістычныя цэнтры. Краіна стала касмічнай дзяржавай.

Сёння Беларусь актыўна ўдзельнічае ў міжнародных мірных ініцыятывах, з’яўляецца пляцоўкай для перагавораў і дыялогу, прапагандуе культуру міру і ўзаемаразумення.

Важна, што 3 ліпеня – гэта не толькі дзень памяці, але і дзень будучыні. Кожны з нас – яе будаўнік. І менавіта моладзь павінна несці факел незалежнасці далей, ператвараючы яго з гістарычнай каштоўнасці ў жыццёвую энергію развіцця.

Як бы ні было складана, якія б ні былі сучасныя рызыкі і пагрозы, нам выпала шчасце будаваць сваю будучыню выключна ў інтэлектуальных і працоўных спаборніцтвах. І мы цэнім такую магчымасць. Мы ствараем.

Дзень Незалежнасці сімвалізуе гістарыч­ную веліч, сучаснасць і будучыню. Мы святкуем не проста дату. Мы святкуем памяць пра тых, хто аддаў жыццё за мірную Беларусь; адзінства, бо толькі разам можна перамагаць выклікі часу; будучыню, якая залежыць ад таго, наколькі мы шануем сваю краіну сёння. У гэты дзень хочацца пажадаць, каб мы, беларусы, памяталі: у нас агульная гісторыя, агульная зямля і агульная адказнасць за яе. Краіна працягвае ісці наперад. Сваім шляхам.

Са святам! З гонарам у сэрцы.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.