krupki.by

ru RU be BE en EN

Ветліва прымала Выдрыца сваіх землякоў і гасцей на свяце вёскі (фота)



Ветліва прымала Выдрыца сваіх землякоў і гасцей на свяце вёскі (фота)

Автор / Общество / Серада, 20 Жнівень 2025 09:02 / Просмотров: 228

У мінулыя выхадныя ў Выдрыцы адбылося свята вёскі, якое назаўжды застанецца ў добрай памяці.

Утульная выдрыцкая зямля, багатая на краявіды і працавітых лю­дзей, гас­цінна сабрала мясцовых жыхароў, гараджан, якія нара­дзіліся і выраслі ў вёсцы. Прыехалі і тыя, хто некалі меў хоць нейкае дачыненне да Выдрыцы – працаваў, прыязджаў у госці.  І, сапраўды, дзіўная прырода – плынь ракі, багатыя лясы, васільковыя палі, клёкат буслоў, духмяны водар свежага сена – назаўсёды кранае сэрца і душу.

Незабыўныя сустрэчы

Дружна збіраліся на свята сем’ямі, якія складаліся з некалькіх пакаленняў. Многія, каб прыехаць на малую радзіму, пераадолелі доўгі шлях. Радасна абдымалі адзін аднаго, шчаслівыя ўспаміны дзяцінства і юнацтва ліліся ракой: як бегалі басанож па сцяжынках, купаліся ў рэчцы, уставалі на досвітку, каб пагнаць кароў у поле, схадзіць у лес у грыбы-ягады, дапамагчы бацькам па гаспадарцы. А вечарамі, нягледзячы на стомленасць, ішлі ў мясцовы клуб на танцы. Не забыліся і школьную пару – строгіх і справядлівых настаўнікаў, вясёлыя перапынкі, экзамены, першае каханне…

Куток бацькоўскі

Урачыста вітала сваіх землякоў старшыня Ухвальскага сельвыканкама Святлана Гатчэня:

– Паважаныя мае аднавяскоўцы, шаноўныя госці нашай прыгожай і ўтульнай вёскі! Сёння ў нас сапраўднае свята, якое чутна і бачна здалёк. Вёска ажыла, зазвінела, памаладзела, дзякуючы вам за клопат, цеплыню, любоў і адданасць малой радзіме.

Святлана Іванаўна пажадала, каб агеньчык цёплай сустрэчы доўгі час саграваў кожнага.

Гісторыю вёскі складаюць людзі – працавітыя і сціплыя. Успомнілі тых, каго няма сярод нас, але засталіся іх добрыя справы і памяць. У знак павагі былі запушчаны ў неба паветраныя шары пад песню «Хата бацькоў».

Словы ўдзячнасці і павагі гучалі ў адрас доўгажыхароў вёскі: Марыі Андрэеўны Сіняк, Марыі Іванаўны Карань, Лідзіі Мікалаеўны Міронавай.

 

Пашана працаўнікам

Прыкладам для маладога пакалення з’яўляюцца багаты вопыт, працавітасць, мудрасць тых, хто ўнёс вялікі ўклад у развіццё малой радзімы і краіны. Гэта Таццяна Іванаўна Ракуціна, Вольга Кузьмінічна Сіняк, Марыя Паўлаўна Хвясько, Ганна Яфімаўна Сакавец, Уладзімір Васільевіч Сакавец, Ганна Яфрэмаўна Шуцько, Марыя Уладзіміраўна Галуза, Марыя Іванаўна Сакавец, Лідзія Іванаўна Міронава, Вольга Арцёмаўна Міронава, Мікалай Пятровіч Шынкевіч, Ніна Адамаўна Васілеўская, Кацярына Уладзіміраўна Ляхновіч, Наталля Яўгенаўна Сіняк, Віктар Іванавіч Карасёў, Надзея Рыгораўна Барысенка.

Сямейны дабрабыт

Падчас свята была праведзена цырымонія ўзнагароджання. У намінацыі «Лепшае ветэранскае падвор’е» пераможцамі аб’яўлены Наталля і Мікалай Сіняк, Тамара і Васіль Шынкевічы. Уладальнікамі намінацый «Дом узорнага парадку» сталі Вольга і Уладзімір Сакавец, «Лепшы дачны домік» – Валянціна і Сяргей Хвашчэўскія.

За дзень да свята вёскі сталі мужам і жонкай Аляксей і Юлія Хвясько. Самая маленькая жыхарка Выдрыцы нарадзілася 29 чэрвеня. Гэта дзяўчынка з прыгожым імем Алівія.

Прымалі віншаванні імяніннікі жніўня – Ганна Яфімаўна Сакавец, Дзмітрый Уладзіміравіч Сакавец. А таксама шматдзетныя маці. Ганна Уладзіміраўна Сакавец мае ордэн Маці, выхавала 5 дзяцей. Марыя Іванаўна Сакавец узнагароджана медалём мацярынства, выхавала 6 дзяцей, з супругам Уладзімірам Васільевічам у шлюбе 62 гады.

Родныя людзі

На свяце панавала атмасфера дабрыні, адчувалася, наколькі ўсе родныя адзін аднаму – як у сям’і. Уражанні – светлыя, добрыя, шчырыя і радасныя.

Іван ХВАШЧЭЎСКІ:

– Наша вёска дала нам адукацыю, навучыла нас цаніць, любіць, паважаць адзін аднаго, выхавала прыгожымі, разумнымі, таленавітымі людзьмі. З павагай мы ўспамінаем сельскае дзяцінства, якое прывіла нам любоў да працы. У нас заўсёды гучалі песні пад гармонік. І з вялікім гонарам мы кажам: «Мы – вяскоўцы!» Я вельмі шчаслівы, што сёння ў маю родную вёску прыехалі землякі і паважаныя артысты. Бо сцяжынка, якая вядзе да баць­коўскай хаты, ніколі не забу­дзецца. Жадаю дарагім землякам моцнагам здароўя, хай квітнее наша прыгожая вёска!

Яўгенія Мікалаеўна ШЫНКЕВІЧ:

– Я шчаслівая ад сустрэчы з роднымі людзьмі. У гэтай вёсцы пачынаўся мой прафесійны педагагічны шлях – у 1959 годзе маладой настаўніцай я пераступіла парог Выдрыцкай школы. Памятаю ўсіх сваіх вучняў, калег. Тут стварылася мая сям’я. Выдрыца назаўжды стала для мяне роднай і непаўторнай.

Ірына ПАНКРАТАВА:

– Выдрыца – малая радзіма майго бацькі. На жаль, яго ўжо няма сярод нас. Апошнія гады свайго жыцця ён часта ўспамінаў родную вёску, дзяцінства, якое выпала на ваенныя і пасляваеныя гады. Сённяшняе свята асаблівае для тых, хто звязаны з Выдрыцай. А ўспаміны – самыя дарагія і самыя цёплыя.

Галіна Мікалаеўна Лучына, г. Калініград:

– Я па-сапраўднаму шчаслівы чалавек, бо стаю на зямлі сваёй малой радзімы. Тут я нарадзілася, вырасла, шэсць гадоў працавала ў школе старшай піянерважатай. Ужо 44 гады жыву ў Калінінградзе. Але ні на хвіліну не забываю сваю радзіму. У Выдрыцы працаваў мой бацька, Мікалай Цярэнцьевіч Лучына. На свята я прыехала з пляменнікам ­Яўгенам Лучына, ён з здавальненнем выканаў для маіх землякоў песню «Бацькоўская хата», якую напісаў разам са сваім сынам. Жадаю ўсім шчасця і дабра!

Міхаіл КРЫШТАЛЬ:

– Мае карані глыбока прараслі на выдрыцкай зямлі. Адна бабуля родам з Малага Горадна, другая – з Вялікага Горадна. Адзін дзед – з Выдрыцы, другі – з Прудка. І дзе б я ні быў, я заўсёды вяртаюся на радзіму сваіх продкаў. Гадоў сем назад я набыў сабе дом на беразе Бабра – у вёсцы Прудок. І тут, натхнёны, напісаў верш пра дарагія сэрцу мясціны.

Міхаіл Крышталь пранікнёна прачытаў верш свайго сачынення.

Мікалай ЛУЧЫНА:

– Сустрэча землякоў адбылася на знакавым месцы – тут калісьці стаяла наша школа. Мінула 50 гадоў пасля яе заканчэння. Сёння са сваімі аднакласнікамі мы ўспаміналі нашых педагогаў, дырэктара школы Уладзіміра Іванавіча Шуцько. Памятаю наш 1-ы клас, у якім быў 21 вучань. А наша настаўніца – Тацяна Іванаўна Жураўская. Сваім землякам дарагім – здароўя, мірнага неба. Быў рады бачыць кожнага!

Вольга БЯРОЗКА:

– Часцей за ўсё мы сустракаемся з аднавяскоўцамі, калі наведваем месцы апошняга прытулку сваіх бацькоў і дзядоў – на Раданіцу. А вось так, па-святочнаму, даўно не сустракаліся. Імпрэза адбылася на вышэйшым узроўні. Спадзяюся, што гэта стане добрай традыцыяй. Сёння ўсе – прыгожыя і шчаслівыя. Вялікі дзякуй нашай зямлячцы, Святлане Іванаўне Гатчэні, за арганізацыю цёплай сустрэчы.

 

Суквецце творчасці

Атмасферу свята стваралі і лакацыі – працавалі выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія ладзілі Выдрыцкі сельскі клуб-бібліятэка і Ухвальскі цэнтр культуры і вольнага часу. Дарэчы, загадчыца Выдрыцкага сельскага клуба-бібліятэкі Галіна Гара – карэнны жыхар. Для сваіх землякоў яна стварыла сапраўдныя шэдэўры – сувеніры, лялькі, кветкавыя кампазіцыі. Таксама былі прадстаўлены кулінарныя вырабы, аформлена фотавыстава чорна-белых здымкаў. Тут жа разгарнуўся гандаль і дзіцячыя атракцыёны.

Сваімі песнямі радавалі народны ансамбль народнай песні «Крупчанка» Крупскага сельскага Дома культуры, вакальны ансамбль «Чарадзейка» і ўхвальскія салісты. Песні спяваліся ад шчырага сэрца і ад душы, што ніхто не мог уседзець на месцы – танцавалі і дарослыя, і дзеці, спявалі разам з артыстамі.

P.S. Удзельнікі свята выказ­ваюць шчырыя словы падзякі арганізатарам і усім, хто дапамагаў ладзіць Дзень вёскі.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

21 августа пройдет телефон­ная консультация по вопросам занятости населения

В четверг, 21 августа, с 9.00 до 10.00 телефон­ную инфор­мационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содей­ствии занятости населения» проведет начальник управления по труду, занятости и социальной защи­­те Крупского райисполкома, член комиссии КУДРЯШОВА Светлана Петровна. Телефон 2-72-81.

21 августа в д. Докучино встречу с населением проведет председатель районного Совета депутатов

В четверг, 21 августа, в 15.30 в д. Докучино Октябрьского сельсовета, возле дома № 26 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов Домарёнок Елена Александровна.

20 августа в д. Миколаевка и в д. Великий Вязок встречу с населением проведет управляющий делами райисполкома

В среду, 20 августа, в 15.15 в д. Миколаевка Ухвальского сельсовета, возле дома № 11, в 15.45 в д. Великий Вязок Ухвальского сельсовета, возле дома № 38 встречу с населением проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна.

23 августа "прямую ли­нию" проведет первый за­меститель председателя райисполкома

В субботу, 23 августа, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый за­меститель председателя Крупского райисполкома – начальник управления по сельскому хозяй­ству и продовольствию КИРИКОВИЧ Денис Александ­рович. Телефон 2-77-47.

21 августа пройдет прямая телефонная линия с начальником Крупского РЭС

В четверг, 21 августа, с 9.00 до 10.00 по телефону 8-01796 4-41-95 пройдет прямая телефонная линия с начальником Крупского РЭС филиала «Борисовские электрические сети» СВИРИДЕНКО Владимиром Владимировичем.

22 августа ИМНС проведет телефонную консультацию по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров

22 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей и юридических лиц проводится тематический день информирования по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.