krupki.by

ru RU be BE en EN

Сёння 120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы



Сёння 120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы

Автор / Общество / Субота, 05 Сакавік 2016 12:23 / Просмотров: 2769

"Калі б я праз недахоп «сыравіны» застаўся беспрацоўным як сатырык, дык толькі рад бы быў гэтаму як грамадзянін." - Кандрат Крапіва. Гэтае шырока вядомае, акружанае народнай любоўю імя прыйшло ў літаратуру праз досціп смеху, які цэлай ракой хлынуў з баек, сатырычных вершаў, а затым і п’ес. Літаратурная творчасць Кандрата Крапівы шматгранная. Яго таленту аказаліся падуладныя паэзія, проза, драматургія.

Самабытная з’ява ў беларускай літаратуры – гэта байкі. З цягам часу многае з таго, што выклікала гнеў і абурэнне сатырыка, знікла. Але лепшыя яго байкі перажылі свой час. І не толькі з-за таго, што напісаны яны высокапрафесійна і дасціпна, а яшчэ і з-за таго, што шмат якія чалавечыя заганы, што смехам выкрываў Кандрат Крапіва амаль сто гадоў таму, уласцівыя нам і сёння. І цяпер мы бачым дыпламаваных Бараноў, ганарыстых Парсюкоў і іншых каларытных «асоб», пра якіх так і хочацца сказаць радкамі знакамітага сатырыка.

Памятаю, што ў школе, а затым ва ўніверсітэце заняткі, дзе вывучалася творчасць дзядзькі Кандрата, як часцяком называюць яго ў літаратурным асяроддзі, былі аднымі з самых любімых. 

– А зараз узгадайце, ці ведаеце вы такіх герояў у жыцці? – пытаўся наш выкладчык.

І адказаць быў гатовы кожны.

– А ці можа спазнае хто ў іх сябе? – правакаваў ён.

Зразумела, яўна не прызнаўся ніхто, але на тых занятках мы доўга гаварылі пра маральныя якасці, прыстойнасць, чалавечыя адносіны, пра тое, што ў жыцці галоўнае, а што другаснае. І зараз на памяці шмат дасціпных радкоў дзядзькі Кандрата, якія ўсплываюць у той час, калі сутыкаешся з чалавекам, падобным да яго герояў. Тады і крыўда не бярэ: што ж, класіка жанру…

Пісьменніку ўдалося ўзняць беларускую байку і сатырычную драматургію на вышыню мастацкай дасканаласці. Таму многія яго творы сталі хрэстаматыйнымі, і па іх вучыцца глядзець на жыццё ўжо якое пакаленне людзей. Ён пісаў аб самым значным, істотным і важным, што наспела і патрабавала грамадскай ацэнкі. Прыстасаванцы, п’яніцы, бюракраты, нягоднікі, прайдзісветы, кар’ерысты, падхалімы, невукі – усім даставалася ад трапнага, вострага слова майстра. 

У сваёй аўтабіяграфіі ён занатаваў: «Мною валодала… простае жаданне ўмяшацца ў жыццё, і сёе-тое ў ім паправіць». Бясспрэчна, яму гэта ўдалося. 

Давайце і мы ў юбілейныя дні яшчэ раз пачытаем байкі Кандрата Крапівы, а таксама яго драматургічныя творы, атрымаем асалоду ад трапнага мастацкага слова. Можа, яно і нам дапаможа нешта паправіць?! А ці памятаеце, хто такі свінтус грандыёзус?

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.