krupki.by

ru RU be BE en EN

7 сакавіка пачынаецца масленічны тыдзень, які закончыцца шумнымі гуляннямі 13 сакавіка



7 сакавіка пачынаецца масленічны тыдзень, які закончыцца шумнымі гуляннямі 13 сакавіка

Автор / Общество / Субота, 05 Сакавік 2016 13:44 / Просмотров: 1413

Традыцыйна Масленіцу прынята сустракаць шырока, наладжваючы на вуліцах гулянні з песнямі, пляскамі і блінамі. У народзе заўсёды лічылася, што чалавек, які правёў Масленічны тыдзень дрэнна і сумна, будзе няўдачлівым на працягу ўсяго года.

Хвацкая, хітрая баба – такой уяўлялі нашы продкі дачку паўночнага мароза – Масляну. Прыходзіла яна пасля доўгай зімы, весяліла народ: скакала – дык да непрытомнасці, ела – дык да абжорства. Рытуальнай стравай спрадвеку былі бліны. Гатаванне іх лічылася асобым абрадам, таемствам. Гаспадыні гатавалі апару ноччу, пры маладзіку, у поўнай цішыні. Магчыма, таму бліны заўсёды атрымліваліся смачнымі.

У праваслаўным жа царкоўным календары Масленічны тыдзень папярэднічае Вялікаму пасту. Яго называюць Сырнай седміцай – мяса ўжо не гатуюць, затое масла, сыр (цудоўнае дапасаванне да бліноў і аладак), іншыя малочныя прадукты ядуць удосталь. 

У народзе за кожным днём Масленічнага тыдня замацавалася адпаведная назва. Нагадаем іх. Панядзелак – сустрэча (пачатак свята). Па традыцыі першы блін аддавалі жабракам ці на памін спачылых. Аўторак – зайгрыш. Моладзь каталася з горак і ласавалася блінамі. Серада – ласункі. У гэты дзень зяці да цешчаў на бліны збіраліся. Чацвер – разгул. З частаваннем, пацехамі і спаборніцтвамі зіму праводзілі – вясну сустракалі. Пятніцу назы-валі цешчынамі вячоркамі. На гэты раз ужо зяці ў госці сваіх цешчаў запрашалі і шчыра частавалі. Субота лічылася залвіцынымі вячоркамі. Маладыя нявесткі запрашалі да сябе ў госці сясцёр мужа і дарылі ім падарункі. А апошні дзень Масленіцы – Даравальная нядзеля, апошні дзень перад Вялікім пастом.

Автор

admin

admin

Актуально

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.