krupki.by

ru RU be BE en EN

Католики сегодня празднуют Светлое Христово Воскресение - Пасху



Католики сегодня празднуют Светлое Христово Воскресение - Пасху

Автор / Общество / Нядзеля, 27 Сакавік 2016 10:14 / Просмотров: 2534

Словамі пасхальнага закліку вітаю і віншую ўсіх вас з радасным і збаўчым святам Уваскрасення Езуса Хрыста, святам, якое з’яўляецца падмуркам нашай веры, бо калі б Хрыстус не ўваскрос, то марным было б нашае прапаведванне і марнай была б наша вера, – як заўважае св. апостал Павел. Гэта азначае, што без Уваскрасення наша вера была б падобнай да пабудаванага на пяску дома, які разбурылі б дажджы і ветры. У той жа час наша вера мае падмурак на Уваскрасенні Хрыста.

Пацвярджэннем Уваскрасення Езуса быў як пусты гроб, да якога прыйшлі жанчыны, якія прынеслі алей, і апосталы Пётр і Ян, так і прысутнасць сярод апосталаў уваскрослага Хрыста. Яны сустрэлі Яго ў Вячэрніку і па дарозе ў Эмаус і таксама пазналі Яго падчас супольнага пасілку каля Галілейскага 

возера. Святы Тамаш дакрануўся да Яго ранаў. Езус аб’явіўся больш чым пяцістам чалавекам.

Гэта былі рэальныя сустрэчы, які адбыліся ў рэальны час і ў рэальных месцах. Яны былі апісаны сведкамі, многія з якіх пацвердзілі іх праўдзівасць мучаніцкай смерцю.

Падзея, якая адбылася дваццаць стагоддзяў таму, працягваецца і дакранаецца да кожнага з нас у сакрамэнце хросту, у якім мы паміраем для граху і ўваскрасаем да жыцця ў Божай ласцы. У ім мы акунаемся ва Уваскрасенне Хрыста, які адкрывае нам доступ да новага жыцця. Без гэтага ўваходжання ў таямніцу цярпенняў, смерці і Уваскрасення Езуса мы б глядзелі на таямніцу Пасхі, як турыст глядзіць на горад праз акно аўтобуса. Гэтым самым не дазволілі б пасхальнай падзеі ахапіць усе вымярэнні нашага жыцця і ўвайсці ў яго. У той жа час дзякуючы Пасхальнай таямніцы мы становімся дзецьмі Божымі, і апошняе слова адносна нашага лёсу належыць не да смерці, але да жыцця. Уваскрасенне Хрыста змяніла прыроду чалавека і свету, у якім прысутнічае Збаўца. Мы можам Яму давяраць і ў Ім мець надзею, бо Ён не належыць да мінулага, але з’яўляецца сучаснасцю і вядзе ў будучыню. 

Калі жанчыны, якія неслі алей, прыйшлі да грабніцы Езуса і ўбачылі, што яна пустая, то з вуснаў анёла пачулі, што Хрыстус уваскрос. Такім чынам, анёл стаў для іх першым вестуном Уваскрасення. Жанчыны, распавядаючы аб гэтым апосталам, у сваю чаргу, сталі для іх вестунамі гэтай рэвалюцыйнай і неспатыканай весткі, што памерлы Хрыстус паўстаў з гробу. Далей апосталы атрымалі ад Езуса наказ ісці і абвяшчаць Евангелле па ўсім свеце. Хрыстус ім выразна сказаў: «Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас». Гэта азначае, што як Езус быў вестуном любові нябеснага Айца, таксама і мы павінны быць вестунамі любові Сына. Хаця мы і застаёмся далей людзьмі, аднак праз хрост і канфірмацыю нам была даручана місія быць вестунамі ўваскрослага Хрыста. 

Абвяшчэнне ўваскрослага Езуса з’яўляецца прынцыповай справай нашай веры, якая перажывае крызіс і агонь якой неабходна распаліць нанова. Наша вера засноўваецца на пастаянным і верным абвяшчэнні Добрай Навіны. А гэта патрабуе новага місійнага запалу і поўных энтузіязму адважных сведкаў Евангелля.

Звестка аб новым жыцці ва ўваскрослым Хрысце найперш павінна знайсці месца ў нашым асабістым жыцці. Яна павінна перамяніць нашы сэрцы і ўсё наша жыццё. Таму пасланне Пасхі заўсёды застаецца жывым і актуальным. Яно дае нам новую надзею як у зямным жыцці, так і ў вечнасці; заклікае нас яго абвяшчаць і быць яго сведкамі, а таксама ўмацоўвае нашу веру.

Мы верым, што Езус выслухае нашыя просьбы і ўчыніць нас удзельнікамі сваёй пасхальнай перамогі, адродзіць да новага жыцця ў духу і праўдзе, умацуе веру, дасць новую надзею і ажывіць любоў! 

Дарагія  браты і сёстры!

Яшчэ раз ад усяго сэрца віншую вас са святам Вялікадня. Віншую адзінаверцаў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць гэтае збаўчае свята. Віншую праваслаўных. Сёлета розніца календароў вельмі вялікая, але вера ва Уваскрасенне Хрыста застаецца адной і адказнасць за яе – супольнай. Віншую людзей добрай волі. Хрыстус збавіў усіх, і ўсе пакліканы прымаць удзел у Яго перамозе.

Ад пустой грабніцы Збаўцы з надзеяй і адвагай пойдзем сведчыць праўду Уваскрасення, пойдзем у будучыню – нашу асабістую і нашай краіны, верачы, што яна будзе шчаслівай, бо ўваскрослы Езус ёсць з намі. А калі Бог з намі, то хто супраць нас? 

Поўных Божай ласкі, духоўнай радасці і супакою святаў Вялікадня Хрыстовага ўсім вам!

Няхай пасхальны заклік «Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!» гучыць на нашай зямлі і будзіць людзей да новага жыцця ва ўваскрослым Езусе.

Усім Божых ласк і Божага Благаслаўлення!

Віталій МАРГУНОЎ,

ксёндз-магістр, пробашч касцёла імя Святога Юзафа ў Крупках і парафіяне.

Автор

admin

admin

Актуально

24 июня прием граждан проведет заместитель начальника ИМНС по Борисовскому району

24 июня с 10.00 до 11.00 в здании ООО «Крупское Агропромэнерго» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, д. 5 заместитель начальника инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району Закревский Александр Геннадьевич проводит выездной личный прием.
Предварительная запись будет осуществляться 23 июня с 08.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по телефону 8 (01796) 2-72-24.

25 и 26 июня госконтроль проведет горячую линию по вопросу качества и доступности медицинской помощи

Комитет госконтроля Минской области 25 и 26 июня проводит горячую линию по вопросу качества и доступности медицинской помощи в учреждениях здравоохранения. Звонки принимаются с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00 по телефону 191. Кроме того, граждане могут отправить сообщение об указанных фактах по электронной почте на адрес Комитета государственного контроля Минской области в сети интернет kgkminobl@mail.belpak.by.

27 июня прием граждан проведет заместитель Министра энергетики Республики Беларусь

В пятницу, 27 июня, выездной прием граждан проведет заместитель Министра энергетики Республики Беларусь ДОЛГИЙ Владислав Александрович. Место и адрес проведения: г. Крупки, ул. Московская, 52, Крупский район электрических сетей филиала «Борисовские электрические сети» РУП «Минскэнерго». Время проведения: 13.00-14.00. Предварительная запись обязательна. Запись по телефону: 8(0177) 74-48-63. Понедельник-четверг: с 8.00 до 12.00, с 12.48 до 17.00; Пятница: с 8.00 до 12.00, с 12.48 до 16.00.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.