krupki.by

ru RU be BE en EN

Толькі за адзін дзень 22 сакавіка «Крупскі веснік» падпісалі 360 чалавек



Толькі за адзін дзень 22 сакавіка «Крупскі веснік» падпісалі 360 чалавек

Автор / Общество / Панядзелак, 28 Сакавік 2016 10:09 / Просмотров: 1359

Ларыса МатусевічЛічаныя дні засталіся да заканчэння падпіскі на газеты і часопісы на ІІ квартал бягучага года. Акцыя «Абласны дзень падпісчыка» прайшла ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі нашага раёна. Варта заўважыць, што толькі ў гэты дзень крупчане выпісалі 944 экзэмпляры газет і часопісаў. І перавага, як бачым, аддавалася раённай газеце.

Як і заўсёды, не прамінулі гэтай падзеі журналісты раёнкі і ў аб’яўлены час наведалі паштовае аддзяленне сувязі Крупкі-1. Прыемна адзначыць, што нас там ужо чакалі. Некаторыя прыхільнікі раённай газеты выпісвалі сваё любімае выданне непасрэдна ў аддзяленні і прад’яўлялі нам абанементы. Асобныя ведалі, што раёнку можна выпісаць прама ў рэдакцыі ў грамадскага распаўсюджвальніка, таму і скарысталі гэту магчымасць. 

– Акцыя з удзелам рэдакцыі райгазеты пасадзейнічала таму, што і ў горадзе, і ў сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі за адзін толькі дзень выпісана 360 экзэмпляраў раёнкі, – гаварыла начальнік Крупскага цэха паштовай сувязі Людміла Пацэева. – Асноўная мэта абласнога дня падпісчыка – актывізаваць падпісную кампанію, прыцягнуць увагу патэнцыяльных падпісчыкаў і стымуляваць рост падпісных тыражоў газет і часопісаў на ІІ квартал 2016 года. Людзі ахвотна заходзілі ў аддзяленні сувязі і выпісвалі тое ці іншае перыядычнае выданне. Усе разам мы стараемся, каб друкаванае слова прыходзіла ў кожны дом.

Да месца адзначыць, што прыхільнікі раённай газеты, якія завіталі на гарадское аддзяленне паштовай сувязі, атрымлівалі ў падарунак  сувенірную прадукцыю з лагатыпам «Крупскі веснік». У адрас газеты ад нашых даўніх і пастаянных чытачоў прагучала шмат удзячных слоў. 

Сёння субота, 26 сакавіка. Хочацца напомніць тым, хто яшчэ не выпісаў раённую газету, паспяшацца. І калі ў вас на руках будзе падпісны абанемент, ужо ў другі дзень красавіка смела адчыняйце сваю паштовую скрынку – там вас будзе чакаць «Крупскі веснік»!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.