krupki.by

ru RU be BE en EN

Сем герояў-дэсантнікаў у няроўным баі загінулі 29 студзеня 1945 года



Сем герояў-дэсантнікаў у няроўным баі загінулі 29 студзеня 1945 года

Автор / Общество / Пятніца, 10 Красавік 2026 09:25 / Просмотров: 128

Сярод іх быў і наш зямляк Андрэй Антонавіч Парцянка. Яму не хапіла аднаго месяца да свайго чарговага дня нараджэння.

А.А. Парцянка нарадзіўся 23 лютага 1906 года ў вёсцы Дубраўка Крупскага раёна ў сялянскай сям’і. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён на фронце. Падчас жорсткіх баёў быў акружаны, параненым трапіў у палон, але праз кароткі час уцёк. Некалькі тыдняў Андрэй дабіраўся да сваёй вёскі. Але там ужо «гаспадарылі» захопнікі. Калі ў навакольных лясах з’явіліся партызаны, Парцянка адразу ж далучыўся да іх, змагаўся з гітлераўцамі ў складзе атрада № 2 першай беларускай брыгады.

 Пасля вызвалення Беларусі ад нацыстаў Парцянка ваяваў з гітлераўцамі на першым Прыбалтыйскім фронце ў складзе 113 стралковага палка 32 стралковай дывізіі. Быў кулямётчыкам, мінёрам, разведчыкам. У гэты час ўжо вяліся баі на тэрыторыі Прыбалтыкі. У верасні 1944 года дывізія была перадыслацыравана з рыжскага напрамку ў раён Шауляя, каб весці наступленне ў напрамку Мемеля (Клайпеды). Падчас аднаго з наступальных баёў кулямётчык малодшы сяржант Парцянка вызначыўся, знішчыўшы каля 40 ворагаў. За гэта ён быў узнагароджаны медалём «За адвагу».

У пачатку 1945 года дывізія наступала па ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў напрамку горада Кёнігсберга. Яе задачай было фарсіраваць Куршскі заліў і перакрыць шлях адступлення мемельскай групіроўкі праціўніка.

27 студзеня над савецкімі войскамі навісла пагроза. На дапамогу гарнізону горада Кёнігсберга падышоў нямецкі механізаваны корпус, які заняў пазіцыю ў аснаванні Куршскай касы. Калі б ён разам з іншымі нямецкімі падраздзяленнямі, якія маглі прарвацца з Мемеля, нанёс удар у напрамку Кёнігсберга, часці Чырвонай Арміі былі б адрэзаны і падвергліся нападу з двух бакоў, з фронта і з тылу. Трэба было тэрмінова перарэзаць шашу на Куршскай касе, па якой магло падысці падмацаванне з Мемеля. Савецкае камандаванне прыняла рашэнне стварыць зводны батальён з ліку дабраахвотнікаў для захопу першай лініі абароны праціўніка.

У ноч на 29 студзеня 1945 года гэты дэсант у складзе стралковай і кулямётнай рот па льду пераадолеў Куршскі заліў і штурмам авалодаў невялікім плацдармам на Куршскай касе. Гэты плацдарм, цэнтрам якога быў двухпавярховы каменны дом, меў важнае стратэгічнае значэнне. Праз касу праходзіла адзіная дарога, па якой гітлераўцы маглі перакінуць падмацаванні на дапамогу акружанай каля Мемеля нямецкай групіроўкі войск альбо вывесці іх з акружэння. Трэба адзначыць, што ў складзе кулямётнай роты ваяваў кулямётчык Андрэй Парцянка. Задача, якую паставіў перад дэсантнікамі камандзір дывізіі, была складанай. Трэба было заняць кругавую абарону і пратрымацца да вечара, да падыхода асноўных сіл.

Раніцай пасля моцнага артылерыйскага і мінамётнага абстрэла вораг перайшоў у наступленне. Гітлераўцы, маючы пяцікратны перавес у жывой сіле, на працягу дня шэсць разоў атакавалі дэсантнікаў, двойчы спрабавалі акружыць байцоў, карыстаючыся скрытымі падыходамі з флангаў па чароце на беразе заліва. Усе атакі былі адбіты.

Малодшы сяржант Парцянка з кулямётам заняў пазіцыю на другім паверсе каменнага дома. Адсюль ён кантраляваў усю дарогу на касе, пастаянна вёў агонь, наносячы праціўніку значныя страты ў жывой сіле.

Падчас шостай атакі гітлераўцы здолелі прарвацца да берага касы і раздзяліць падраздзяленні батальёна. Парцянка, адрэзаны ад сваіх, працягваў весці агонь з кулямёта. Ужо вечарам, калі сцямнела, Андрэй у крытычны момант бою зайшоў з фланга і адтуль працягваў весці шквальны агонь з кулямёта. Калі скончыліся патроны, ён, ужо паранены, пачаў закідваць ворагаў гранатамі. Камандзір палка, паведамляючы ў штаб дывізіі аб выніках бою, пісаў: «Во время отражения шестой контратаки, когда одно из подразделений батальона оказалось в критическом положении, младший сержант Портянко А.А. выдвинулся с пулеметом на открытую позицию на фланге и в упор открыл огонь по фашистам. В этом бою он уничтожил около 100 солдат и офицеров противника и сражался до тех пор, пока его не сразила вражеская пуля». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за праяўленую мужнасць і гераізм А.А. Парцянку і шасці яго аднапалчанам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. Пахаваны Парцянка каля хутара Алксніс недалёка ад горада Клайпеда.

8 студзеня 1969 года на тым месцы ў гонар герояў-дэсантнікаў, якія загінулі 29 студзеня 1945 года на Куршскай касе, быў узведзены мемарыял.

Аснову помніка складалі 7 гранітных пліт з імёнамі аднапалчан, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза. На трэцяй з краю пліце былі выбіты прозвішча і ініцыялы Парцянкі. Перад плітамі камень вагой каля 30 тон, на якім высечаны стылізаваны твар дэсантніка. У 90-я гады па загаду латвійскіх улад помнік быў дэмантаваны. Але памяць пра герояў застаецца.

Імя нашага земляка Героя Савецкага Саюза А.А. Парцянкі ўвекавечана на стэле ў памяць загінуўшым землякам на яго радзіме ў вёсцы Дубраўка, на алеі герояў у горадзе Крупкі, было прысвоена Дубраўскай школе, у якой ён вучыўся.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.