На беразе вадаёма сабраліся многія зацікаўленыя асобы, аматары-рыбаловы і мясцовыя жыхары. І вось у прысутнасці прадстаўнікоў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету рыбу прыняў адказны за вадаём Худавец Іван Машкала. Праз спецыяльны рукаў яна патокам “паплыла” ў возера і яе ахвотна прыняла сяляўская вада. Дададзім, што карп дастаўлены з адкрытага акцыянернага таварыства “Рыбгас “Волма”.