krupki.by

ru RU be BE en EN

Барысаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету правяла рэйд па Сяляве



Барысаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету правяла рэйд па Сяляве

Автор / Общество / Аўторак, 07 Чэрвень 2016 16:14 / Просмотров: 1500

Няведанне правіл рыбалоўства не вызваляе ад адказнасці. Менавіта так можна перафразіраваць добра вядомае выказванне наконт няведання закона, якое не вызваляе ад адказнасці. Аб гэтым падчас правядзення рэйду час ад часу напамінаў асобным рыбакам і дзяржаўны інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Кароль. Але аб усім па парадку.

Як вядома, з 1 красавіка па 30 мая ва ўсіх рыбалоўных угоддзях Беларусі дзейнічала забарона на лоўлю рыбы. І мінулыя выхадныя можна было лічыць адкрыццём летняга сезона рыбалоўства. 

– Прафілактычнае мерапрыемства, якое мы праводзім сёння, накіравана на папярэджанне і спыненне парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, – расказваў па дарозе Уладзімір Віктаравіч. – Мы павінны пракантраляваць, ці забруджваюцца або ці засмечваюцца рыбалоўныя ўгоддзі, у нашым выпадку возера Сялява, дзе ў прыбярэжнай паласе воднага аб’екта знаходзяцца аўтатранспартныя сродкі, ці парушаюцца патрабаванні Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства пры аматарскай рыбнай лоўлі. Задача нашай групы – правесці адпрацоўку Сялявы на вадзе, а другой групай будзе ахоплена тэрыторыя, прылеглая да гэтага вадаёма.

Рэйдавыя мерапрыемствы пачаліся ад вёскі Прошыка. На адкрытай паляне непадалёку ад парка ўжо стаялі палаткі, а аматары падводнай лоўлі рыбы (як аказалася ў далейшым, яны прыехалі з Барысава), збіралі сваю амуніцыю, каб пайсці ў ваду. Дзяржінспектар, праверыўшы дакументы, выявіў, што білет на падводную рыбалку датаваны 2015 годам, і зрабіў заўвагу: калі яны будуць незаконна рыбачыць, ім пагражае штраф. Гэта заўвага была прынята ў штыкі, аднак, як кажуць, закон суровы, але ён закон. Папярэджанне атрымалі і два рыбакі, што з лодкі лавілі рыбу без пуцёўкі. Хлопцы адказалі, што зараз жа сходзяць, бо база заказніка знаходзіцца не так і далёка, і купяць пуцёўкі. 

На першы раз зноў жа быў папярэджаны і аўтааматар, які паставіў аўтамашыну прама на самым беразе, хаця, прызнаўся, што ведаў аб стаянцы да 30 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі. Забягаючы наперад, зазначым: такія парушэнні дапускаліся многімі адпачываючымі, што прыехалі на возера на асабістым транспарце. Пасля заўвагі ўсе тут жа адганялі машыны на пэўную адлегласць.

І яшчэ адна бяда. На вадаёме паўсюдна бачны чырвоныя кружкі, на якія ловяць шчупака. Але справа ў тым, што на гэтых кружках павінны стаяць прозвішча, імя, імя па бацьку яго ўладальніка. І варта заўважыць, што гэта зроблена толькі на лічаных такіх прыладах рыбалоўства. У асобных жа выпадках можна было ўбачыць ініцыялы, тыпу «ВВС», «РВИ», ці нават «Лёлик, г. Минск»... Незаконна пастаўленыя кружкі выцягваліся з вады і складваліся ў лодку. І да канца рэйду іх аказалася амаль мяшок. 

Дзесьці каля Янаўшчыны былі выцягнуты рэшткі рыбалоўнай сеткі, заблытанай у траве, а каля Старожышча – толькі што пастаўленая сетка метраў на 50.

Нельга не сказаць і аб падводных рыбаловах. Відавочна, што дзяржінспектару прыемна было весці размову з тымі, у каго ўсе патрэбныя дакументы ў парадку, як, напрыклад, з групай з чатырох мужчын з Магілёва. На Сяляву яны прыехалі ўпершыню, і іх, бясспрэчна, цікавілі найбольш «улоўныя» месцы. І Уладзімір Віктаравіч падказаў, куды браць кірунак. Прэтэнзіі прад’яўляліся тым падводным рыбаловам, якія не абазначалі сябе буйкамі, якія былі на лодках з маторам больш 15-ці конскіх сіл, выкарыстанне якіх забаронена ў заказніку рэспубліканскага значэння. Зацікавілі членаў рэйдавай і два падводныя рыбаловы з Мінска. На пытанне аб пуцёўках, тыя адказалі, што ўсё ёсць, знаходзяцца на беразе ў машыне. Спачатку ім паверылі, толькі спыталі марку і номер аўтамашыны. На ўсякі выпадак, звязаліся з групай, якая працавала на прылеглай да возера тэрыторыі. І, як аказалася, не дарэмна: не было ў гэтых хлопцаў ніякіх дакументаў. На двух парушальнікаў складзены адміністрацыйны пратакол аб незаконнай рыбалцы. 

Закончыць жа хочацца на мажорнай ноце. Пагадзіцеся, што кожнаму аматару рыбалкі хаця б адзін раз ды ўсміхалася ўдача засекчы на вудачку або спінінг буйнога ляшча, акуня ці шчупака. Помніце адчуванне, калі вудзілішча гнецца ў дугу, нацягнутая леска звініць, ад празмернасці пачуццяў дрыжаць рукі?.. У гэты момант у галаве толькі адна думка – правільна вывесці здабычу і забраць яе падсакам у лодку. Хочаце адчуць падобны драйв? Тады адпраўляйцеся на Сяляву! Гэта адно з чысцейшых азёр Беларусі. А для рыбака яно – увасобленая мара. Таму і едуць на жамчужыну Крупшчыны амаль з усіх гарадоў нашай краіны, і не толькі.

РЭЙДАВАЯ БРЫГАДА: Уладзімір КАРОЛЬ, дзяржаўны інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету; Валерый КАРАБУН, Максім ЗАПЕКІН, вадзіцелі міжраённай інспекцыі; Таццяна ТАЛКАЧОВА, адказны сакратар рэдакцыі раённай газеты «Крупскі веснік». 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

22 августа ИМНС проведет телефонную консультацию по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров

22 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей и юридических лиц проводится тематический день информирования по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 августа ИМНС проведет телефонную консультацию

21 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и представителями юридических лиц по вопросам налогообложения при переходе индивидуального предпринимателя в коммерческую организацию в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2024 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 августа пройдет прием граждан и "прямая линия" с директором государственного предприятия «Миноблпассажиртранс»

В четверг, 21 августа, в здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8, с 10.00 до 11.00 будет осуществлять прием граждан, с 11.00 до 11.30 проводить прямую телефонную линию по телефону 2-77-47 директор государственного предприятия «Миноблпассажиртранс» КОХНО Александр Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 18 августа с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по телефону 2-77-47.

С 18 по 22 августа пройдет «горячая линия» по вопросам обращения чеков «Имущество»

Комитет государственного имущества Миноблисполкома с 18 по 22 августа проводит «горячую линию» по вопросам обращения именных приватизационных чеков «Имущество». Граждане могут задать интересующие вопросы об использовании чеков «Имущество» и сообщить о проб­лемных вопросах, связанных с обменом чеков на акции предприятий. Телефон «горячей линии» (+375 17) 500-45-08. Звонки принимаются 18, 20 и 22 августа с 9.00 до 13.00; 19 и 21 августа – с 14.00 до 17.00.

С 24 июня по 28 августа работает «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

По 28 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома работает «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Please publish modules in offcanvas position.