krupki.by

ru RU be BE en EN

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі на старонках раённай газеты



Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі на старонках раённай газеты

Автор / Общество / Панядзелак, 07 Лістапад 2016 09:00 / Просмотров: 1920

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта свята тых, хто помніць, ведае і паважае гісторыю сваёй краіны, бярэ ўсё лепшае, што дасягнута папярэднімі пакаленнямі. Ніхто не стане адмаўляць, што летапіс баявых перамог і працоўных здзяйсненняў мінулай эпохі сапраўды ўражвае.

Беларусь зараз не толькі захавала, але і памножыла той патэнцыял. І тады, і цяпер усё лепшае рабілася дзякуючы чалавечым адносінам да сваёй справы – з гэтым не паспрачаешся. Нашы здабыткі сёння мы бачым і ведаем. А да чаго імкнуліся людзі ў тыя далёкія гады? Нашы журналісты перагарталі падшыўкі раённай газеты і нагадалі, з чым ішлі людзі да галоўнага тады свята.   

7 лістапада 1950 года. «Голас калгасніка»

«Гадавы план перавыканан», «Падарунак калгаснікаў», «Лесарубы-стаханаўцы», «Поспехі трактарыста». Гэтыя матэрыялы расказваюць аб тым, што рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі і служачыя Крупскага леспрамгаса да свята далі дзяржаве звышпланавай прадукцыі на дзясяткі тысяч рублёў. Калгаснікі сельгасарцелі імя Леніна Крупскага сельсавета план здачы льнасемя выканалі больш чым на 200%. Пераўзышлі свае абавязацельствы і лесарубы і возчыкі Дзянісаўскага лесаўчастка Іванаўскага леспрамгаса.

Пад загалоўкам «Расце культура і дабрабыт працоўных» змешчана падборка цікавых інфармацый. Аказваецца, за гады пасляваеннай пяцігодкі ў раёне колькасць толькі сярэдніх школ павялічылася ў 7 разоў, а лік настаўнікаў – амаль у два разы. Поўнасцю адноўлена і значна пашырана сетка медыцынскіх устаноў. У бальніцах раёна колькасць коек павялічылася на 50 месц, а медыцынскага персаналу – у 2,5 разы.

7 лістапада 1955 года. «Голас калгасніка»

У чэрвені 1955 года ўвайшоў у строй дзеючых ільнозавод – значна раней устаноўленага тэрміну. 7 лістапада артыкул «Дзе быў пустыр» апавядае пра тое, які працоўны старт узяты завадчанамі і што робіцца для таго, каб стрымаць свае абавязацельствы і выканаць гадавы план да 20 снежня. Ужо ў гэтыя дні завод набліжаўся да завяршэння гадавой праграмы.

Намеснік сакратара парт-арганізацыі калгаса «Шлях Сталіна» С. Жукаў паведамляў, што сведчаннем культурнага росту вяскоўцаў з’яўляецца тое, што ў кожны калгасны двор ідзе цяпер газета або часопіс. І на будучы 1956 год калгаснікі ў асноўным афармляюць гадавую падпіску.

Маці-гераіня, калгасніца калгаса «Чырвоны Бобр» у інфармацыі «Дзякуй за клопаты» адзначае, што ёй 45 гадоў і ў сям’і дзесяць дзяцей. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР жанчыне прысвоена ганаровае званне маці-гераіня і яна атрымала да 26 тысяч рублёў дзяржаўнай дапамогі.

7 лістапада 1965 года. «Ленінскім курсам»

На першай старонцы газеты змешчаны артыкул першага сакратара РК КПБ І. Барценева, у ім называюцца імёны перадавікоў прамысловасці, фотапартрэты якіх занесены на раённую Дошку гонару, а таксама пераможцаў перадкастрычніцкага спаборніцтва па вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў.

Старшыня Крупскага выканкама гарадскога пасялковага Савета Ф. Старавойтаў у артыкуле «Упрыгожваем жыццё» расказвае аб будаўніцтве шматпавярховых дамоў у Крупках, хлебнага і гаспадарчага магазінаў, аб добраўпарадкаванні і азеляненні вуліц.

7 лістапада 1970 года. «Ленінскім курсам»

Старшыня сельгасарцелі «Камунар» С. Рубанаў падзяліўся планамі на наступную пяцігодку: да канца яе мець у разліку на 100 га зямлі 100 цэнтнераў мяса і 500 цэнтнераў малака, атрымліваць з кожнага гектара 23 цэнтнеры зерня і 200 цэнтнераў бульбы.

7 лістапада 1980 года. «Ленінскім курсам»

Святочныя падарункі Каст-рычніку адрасавалі будаўнічая брыгада П.К. Іванова з МПМК № 90, калектыў Халопеніцкага масласырзавода, дзе за 10 месяцаў план аб’ёму рэалізацыі прадукцыі выкананы на 103%, па выпуску валавой прадукцыі – на 106,8%, брыгада «Вязок» саўгаса «Дзянісавічы» – ураджайнасць бульбы тут склала 237 цэнтнераў з гектара.

Аб добрых вытворчых здабытках расказвае сакратар партарганізацыі калгаса імя Калініна Яўген Раманавіч Тышкевіч. Аб перавыкананні ўзятых павышаных абавязацельстваў у гонар 63-й гадавіны Вялікага Кастрычніка – дырэктар Крупскага лясгаса Бярнард Віктаравіч Ржэускі. 

7 лістапада 1990 года. «Ленінскім курсам»

Цікавасць выклікаюць замалёўка, у якой расказваецца пра ветэрана вайны і працы Аляксандра Пятровіча Аляхновіча, артыкул старшыні Нацкага сельскага Савета дэпутатаў Галіны Аляксандраўны Акульчык «Не будзем здраджваць традыцыі», фотарэпартаж «На роднай зямлі» з калгаса «Бальшавік», інтэрв’ю са старшынёй савета ветэранаў вайны і працы Крупскага пассавета Віктарам Міхайлавічам Каніўчанка «Свята, якое заўсёды з намі». Назвы гавораць самі за сябе. 

«Раённая бальніца: новыя кабінеты» – так называлася інфармацыя аб тым, што якраз напярэдадні свята ў раённую бальніцу паступіў яшчэ адзін, другі па ліку, апарат лазернай тэрапіі. Лячэнне прымяняецца ў фізіятэрапеўтычным кабінеце, а новы ў раённай практыцы кірунак лячэння асвоіў урач бальніцы Міхаіл Паўлавіч Вайцяховіч. 

 

Автор

admin

admin

Актуально

14 мая прямую телефонную линию проведет начальник отдела ЗАГС

В среду, 14 мая, с 12.00 до 13.00 прямую телефонную линию проведет начальник отдела ЗАГС ЕРМОЛОВИЧ Ольга Александровна. Тел. 8-01796 2-76-59.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.