krupki.by

ru RU be BE en EN

«Дзяцінства маё, пачакай!» – у раённым музеі адкрыта выстава Аксаны Аракчэевай



«Дзяцінства маё, пачакай!» – у раённым музеі адкрыта выстава Аксаны Аракчэевай

Автор / Общество / Чацвер, 01 Снежань 2016 11:14 / Просмотров: 3226

У Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева адбылася прэзентацыя кнігі Тамары Бунта «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка» і адкрыццё выставы, якая будзе доўжыцца да 15 студзеня.

Вядучая сустрэчы, навуковы супрацоўнік музея Ала Сасіна адзначыла, што ў Год культуры мастацкую галерэю і гісторыка-краязнаўчы музей наведалі больш 10 тысяч  чалавек, было падрыхтавана і праведзена 90 цікавых культурных і пазнавальных мерапрыемстваў, урачыста адкрыта 36 выстаў як мясцовых, так і вядомых беларускіх мастакоў. І сустрэча, якая праходзіла 25 лістапада, стала адным з завяршальных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года культуры.

На сустрэчу прыехалі Аксана Аракчэева – мастак, член Беларускага саюза мастакоў, дыпламант ЮНЕСКА, лаўрэат прэміі Васіля Віткі, член сям’і дынастыі Аракчэевых; Ксенія Сяліцкая-Ткачова – мастацтвазнаўца, магістр культуралогіі, член Беларускага саюза мастакоў, куратар праекта «Аракчэевы. Творчая дынастыя»; Тамара Бунта – вядомы журналіст і дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын; Марына Шупо – творчы чалавек, сёлета выйшла яе першая кніга, ілюстрацыі да якой можна ўбачыць у раённым музеі. І далей у сваіх выступленнях яны шчыра і сардэчна віталі юных крупчан, якія прысутнічалі ў зале, расказвалі аб сваім творчым шляху, абяцалі падарыць кнігі раённай бібліятэцы, жадалі хлопчыкам і дзяўчынкам дабівацца ўсяго задуманага.

Завяршаецца Год культуры. Адметна тое, што пачынаўся ён з праекта Аксаны Аракчэевай «Мастацкія традыцыі: калі прырода твой настаўнік», прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння Барыса Аракчэева, і завяршаецца Год культуры таксама праектам Аксаны Барысаўны.

Затым увагу ўсіх прысутных скіравала на сябе аўтар кнігі «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка» Тамара Бунта, якая працавала ў розных беларускіх выданнях, больш дзесяці гадоў была рэдактарам жаночага часопіса «Алеся», аўтар шматлікіх артыкулаў, прысвечаных тэме дзяцінства, мацярынства, грамадскай дзейнасці жанчын. Тамара Бунта – стваральнік цыкла сямейных гісторый «Вядомыя людзі Беларусі вачыма родных і блізкіх». Узнагароджана знакам «Выдатнік друку Беларусі».

Яе кніга «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка» – гэта зборнік апавяданняў для дзяцей, які складаецца з 15 аповядаў на беларускай мове, у якіх аўтар успамінае вясёлыя і сумныя гісторыі свайго дзяцінства. У 2014 годзе рукапіс кнігі Тамары Бунта атрымаў 2-ю прэмію ў літаратурным конкурсе грамадскага аб’яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі ў намінацыі «Дзіцячая літаратура».

І, вядома, ніхто, акрамя самога аўтара, не раскажа нам пра кнігу і аб сабе лепш, чым ён сам. І Тамара Бунта гаварыла аб тым, як яна пісала свае апавяданні, што гэта яе другая кніга, што цудоўныя малюнкі да кнігі «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка» зрабіла Аксана Аракчэева. Каб хлопчыкі і дзяўчынкі запомнілі і аўтара, і мастака, яны некалькі разоў гучна паўтарылі іх прозвішчы. Тут жа Тамара Пятроўна правяла літаратурную віктарыну і засталася задаволена веданнем вучнямі беларускіх твораў і іх аўтараў. Дарэчы, ужо ў трэцім класе для пазакласнага чытання рэкамендавана апавяданне Тамары Бунта «Далонькі з пушынкамі». Вельмі артыстычна, эмацыянальна, з каментарыямі асобных момантаў прачытала аўтар сваё апавяданне «Шкілет», паказала вельмі яркія і трапныя малюнкі да кожнага з апавяданняў. 

Усе засталіся ў захапленні ад прадэманстраванага невялікага відэасюжэта аб тым, як Аксана Аракчэева прыдумвае ілюстрацыі да дзіцячых кніг. Дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Бальбот падзякавала гасцей за чарговы візіт на Крупшчыну, з упэўненасцю адзначыла, што і сённяшняя сустрэча з людзьмі мастацтва і культуры, як і многія папярэднія, абавязкова пакіне свой след. Напрыканцы ўсім школьнікам, якія прыйшлі на прэзентацыю кнігі, былі раздадзены салодкія падарункі ад Аксаны Аракчэевай.

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

10 сентября «прямую линию» проведет заведующий государственной нотариальной конторой района

В среду, 10 сентября, с 9.00 до 10.00 проведет «прямую линию» заведующий государственной нотариальной конторой Крупского района МАКАРЕВИЧ Галина Степановна. Телефон: 8-01796 2-78-65.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.