krupki.by

ru RU be BE en EN

9 снежня – 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча



9 снежня – 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Автор / Общество / Пятніца, 09 Снежань 2016 07:55 / Просмотров: 4019

9 снежня літаратурны свет адзначае вялікую падзею – 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, гісторыка літаратуры, публіцыста, перакладчыка Максіма Багдановіча. 

Вельмі важна, што яго творчасць працягвае глыбока кранаць сэрцы маладога пакалення. І гэта цудоўна, што нашы дзеці вывучаюць і любяць беларускую класіку. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Літаратурнае краязнаўства» даслалі ў рэдакцыю свае допісы пра тое, што найбольш уразіла іх у творчасці паэта. 

Мой славуты сваяк

У творах Максіма Багдановіча яскрава відаць яго прага да ведаў, імкненне бычыць прыгажосць усюды, а таксама адчуваецца сувязь з продкамі, якія па-сапраўднаму ўмелі любіць родную зямлю і мову. 

Дзед маёй бабулі Алены Еўстаф’еўны Аляхновіч па матчынай лініі Амос Мікалаевіч Гласоўскі і Адам Ягоравіч Багдановіч – стрыечныя браты. У нашай сям’і беражліва і свята захоўваецца памяць пра славутых продкаў – Адама Ягоравіча і яго сына Максіма Багдановічаў. 

Мяне вельмі ўражвае, што Максім з самага ранняга дзяцінства вывучаў і любіў беларускую мову, хоць амаль і не чуў яе. І ўвогуле, наколькі апантаны ён быў ведамі, навукай. І гэтаму нам усім трэба ў яго павучыцца. Вось як гаварыў сам паэт: «Мяне васпітаў бацька, у яго бібліятэцы ёсць усё існуючае, што ёсць у літаратуры ўсяго свету. Мы з дзяцінства праходзім гэтую сусветную школу». І гэта сапраўды так. Прага да ведаў з самага маленства паэта была бязмежнай. Гады вучобы ў Ніжагародскай гімназіі, затым у Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі былі вельмі напружанымі і складанымі. Максім шмат часу аддаваў на вывучэнне еўрапейскіх і славянскіх літаратур, ён добра ведаў нямецкую і французскую паэзію, чытаў старажытнагрэчаскіх і лацінскіх паэтаў. Высокая адукаванасць разам з самабытным талентам і дазволілі яму ствараць вершы, якімі і зараз захапляецца ўвесь свет. Яны сапраўды дасканалыя.

…Наша сям’я часта ездзіць у Халопенічы, каб ускласці кветкі ў скверы, дзе ўстаноўлены бюст-помнік Адаму Ягоравічу Багдановічу. Гэта даніна павагі да блізкіх нам па крыві і па духу людзей. Гэта тая сувязь, якую мы беражом і якой ганарымся. Асаблівую асалоду прыносяць вечары, калі мы збіраемся разам і чытаем пранікнёныя вершы Максіма.

Паліна МАШУКОВА.

 

«Цвяток радзімы васілька»

Любіць сваю Радзіму, дзеля гэтага жыць і тварыць – такім было ўсё жыццё Максіма Багдановіча. 

Складаны жыццёвы лёс не мог не крануць майго сэрца. Шмат выпрабаванняў выпала на яго кароткае жыццё. Толькі 25 гадоў было наканавана яму пражыць, але яны вартыя цэлай эпохі. Літаратурная спадчына гэтага геніяльнага чалавека – наш нацыянальны гонар. Яго вершы блізкія і зразумелыя.

Асабіста ў мяне паэзія Максіма Багдановіча выклікае асаблівую павагу і натхненне. Я бачу ў кожным радку яго любоў да роднай мовы, сваёй Радзімы. Мяне вельмі ўразіў верш «Слуцкія ткачыхі», які ўвайшоў у зборнік «Вянок». Гэты верш адзін з найлепшых. Дзяўчаты былі забраны ў панскі двор ствараць чужое мастацтва. Але не маглі прымірыцца з гэтым. Перад дзявочым зрокам паўставалі родныя краявіды, радзіма. Замест пярсідскіх узораў яны ткалі свае – «цвяток радзімы васілька». Увесь верш адчувальна пранізвае перавага жывога, радзімага васілька над чужым пярсідскім. Праз гэта мы бачым любоў самога Максіма да нацыянальнага мастацтва, да сваёй Радзімы. Гэта прыклад для нас усіх.

Уладзіслаў САМСОНАЎ.

 

Жыццёвыя вехі

Пісаць вершы Максім Багдановіч пачаў з самага ранняга дзяцінства. 

Бацька Адам Ягоравіч Багдановіч нара-дзіўся ў 1862 годзе ў мястэчку Халопенічы. Скончыў педагагічную семінарыю, праца-ваў выкладчыкам і кіраўніком гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску, затым землеўпарадчыкам ў Сялянскім зямельным банку ў Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі. Маці – Марыя Афанасьеўна Мякота – скончыла настаўніцкія курсы ў Пецярбургу і займалася педагагічнай дзейнасцю.

У сям’і Багдановічаў размаўлялі па-руску, але сам уклад жыцця быў беларускім. Бацька прывіў дзецям любоў да літаратуры. У 10-гадовым узросце Максім стаў пісаць вершы на беларускай мове. Яго апавяданне «Музыка» надрукавана ў 1907 годзе ў «Нашай ніве». Гэта ж газета ў 1912 годзе надрукавала шэраг вершаў паэта пра гісторыю Беларусі. А ў 1913 годзе ў Вільні выдадзены яго зборнік «Вянок».

У паэта было шмат задум і планаў, але ажыццявіць іх не прыйшлося, бо надта хварэў. Кароткае, але насычанае творчае жыццё выдатнага беларускага паэта паставіла яго ў шэраг аўтараў з сусветнымі імёнамі.

Наталля БЕСПАЯСЬКА.

 

Вянок ідэй і вобразаў

Для любога паэта ўбачыць выдадзеным зборнік вершаў – гэта шчасце. Максім пабачыў толькі адно выданне сваіх твораў. І для яго гэта было найвялікшае шчасце.  

Зборнік «Вянок» выйшаў у 1913 годзе ў Віленскай друкарні Марціна Кухты. Прысвяціў Багдановіч яго маладому таленавітаму паэту Сяргею Палуяну. Гэта выданне стала важнай падзеяй у беларускай літаратуры і прынесла паэту вялікі поспех, прызнанне і славу. 

«Вянок» уключае каля 100 вершаў, якія аб’яднаны па цыклах: «Старая Беларусь», «Места», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая спадчына». 

Кніга чытаецца вельмі лёгка, бо, нягледзячы на розныя тэмы вершаў, мае своеасаблівы лірычны сюжэт. На мой погляд, у гэтым зборніку – цэлае жыццё паэта. Там можна знайсці яго мары, спадзяванні, пачуцці, прызнанні ў любові да роднай зямлі, адносіны да паэзіі. Яго цікавяць агульначалавечыя пытанні вечнага і часовага, праблемы жыцця і смерці. У вершы «Жыве не вечна чалавек» аўтар выказвае сваю думку, што жыць трэба з высокім напалам, ярка, хвалююча. Пасля сябе чалавек павінен пакінуць след, добрую памяць.

Максім Багдановіч пражыў толькі 25 гадоў, але прайшло ўжо стагоддзе, а яго рамантычны вобраз і незабыўныя творы, як і раней, кранаюць людзей да глыбіні душы. Думаецца, што так будзе і надалей!

Паліна ПЫЖЫК.

Автор

admin

admin

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.