krupki.by

ru RU be BE en EN

Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў горада Крупкі прысвяцілі канцэрт зімовым святам і завяршэнню Года культуры (фото)



Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў горада Крупкі прысвяцілі канцэрт зімовым святам і завяршэнню Года культуры (фото)

Автор / Общество / Пятніца, 23 Снежань 2016 15:00 / Просмотров: 1034

Калядны канцэрт навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў нашага горада прысвяцілі не толькі доўгачаканым зімовым святам, але і завяршэнню Года культуры. На гэты раз ладзіўся цэлы спектакль з цікавым сюжэтам. Музычная казка пачалася з лірычных песень. 

Спявалі маленькія феі і анёлы, якія шчыра радаваліся святам, якія ідуць, услаўлялі Раство і чысты снег, што іскрыцца і кружыць у паветры. 

Новы год да нас імчыць! І гэта цудоўна. З дапамогай чароўнай зоркі героі казкі – дзяўчынка і яе бабуля – пераносіліся ў розныя краіны свету. Гэта вельмі лёгка, бо час зараз такі – перадсвяточны, чароўны. У падарожжы бабуля расказвала малой пра тое, чым знакамітая ў музычным накірунку тая незнаёмая зямля. А затым на сцэне з'яўляліся сапраўдныя артысты, і ў зале, змяняючы адна другую, гучалі цудоўныя мелодыі далёкіх краін.

Разам з бабуляй і ўнучкай гледачы паслухалі ірландскія песні, скандынаўскія жарты, пачулі, як гучыць валынка, пакаталіся на вясёлай каруселі. Яны прагуляліся па вуліцах Лондана і паслухалі, як іграюць там на скрыпцы і гітары знакамітую Yesterday вулічныя музыканты. Фартэпіяна і саксафоны пад гарачыя рытмы Tequila перанеслі іх у Мексіку.  А лірычная мелодыя гісторыі кахання вядомага француза Фрэнсіса Лэя прагучала нечакана, пранікнёна ў выкананні фартэпіяна і цымбалаў і заслужыла «брава!»

Зала дружна падпявала вясёлым рускім народным песням. А калі ж падарожнікі вярнуліся на Беларусь, то, здаецца, кінуліся б у пляс, каб дазваляла месца. «Ці трывалыя сцены ў гэтай хаце?» – запыталася бабуля. «Трывалыя!», – уголас адказалі ўсе. І пырскнулі ўсімі фарбамі і пералівамі беларускія народныя, калядныя песні, прыгаворкі і жарты, якія скончыліся гучнымі апладысментамі і падарункамі «казе».

Амаль дзве гадзіны незвычайнага падарожжа праляцелі незаўважна, на крылах натхнення. А на заканчэнне яго ўдзельнікі нібы праімчалі на санках пад вядомую Jingle Bells. 

Дзеці і дарослыя разыходзіліся ў святочным настроі. Было бачна, што ўсе задаволены. І педагогі, якім давялося добра папрацаваць, каб навучыць казачных музыкантаў і спевакоў. І малыя, якіх заслужана ўхвалілі гучнымі апладысментамі. І іх бацькі – з гонарам за сваіх юных артыстаў.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.