krupki.by

ru RU be BE en EN

Зімой на вадаёмах і рэках назіраюцца заморныя з’явы, якія суправаджаюцца гібеллю рыбы



Зімой на вадаёмах і рэках назіраюцца заморныя з’явы, якія суправаджаюцца гібеллю рыбы

Автор / Общество / Чацвер, 02 Люты 2017 10:37 / Просмотров: 840

З надыходам маразоў на некаторых вадаёмах і рэках могуць назірацца так званыя заморныя з’явы, якія суправаджаюцца гібеллю рыбы. Яны выкліканы недахопам або адсутнасцю кіслароду ў вадзе, калі яе паверхня пакрыта тоўстым пластом лёду.

Часцей за ўсё гэта адбываецца на мелкаводных, заглееных і моцна зарослых участках. Заморы наносяць значную эканамічную шкоду, паколькі рыбапрадуктыўнасць такіх вадаёмаў зніжаецца.

Найбольш адчувальныя да недахопу кіслароду акунь, шчупак, плотка, лешч, язь, менш адчувальныя – карась і карп. Згодна з нормай, у вадзе павінна ўтрымлівацца 4-7 мг/л кіслароду. Калі яго колькасць зніжаецца да 1-2 мг/л, рыба гіне. 

Што ж спрыяе ўзнікненню замору? Па-першае, разлажэнне жорсткай воднай расліннасці: гэты працэс сам па сабе прыводзіць да паніжэння ўзроўню кіслароду. Па-другое, наяўнасць снегавога покрыва на лёдзе, што абцяжарвае газаабмен у вадзе, а з-за слабай асветленасці водарасці вы-дзяляюць вельмі мала кіслароду. Каб у ваду пранікала хаця б мінімальная колькасць святла, неабходная для асіміліцыі раслін, пласт снегу на лёдзе не павінен быць большым за 5-10 сантыметраў.

У перыяд ледаставу вада ўзбагачаецца кіслародам праз палонкі. Назіраючы за імі, лёгка заўважыць прыкметы заморных з’яў: пры недахопе кіслароду да палонак пачне падыходзіць рыба. Пасільную дапамогу ў папярэджанні замору могуць аказаць рыбакі, расчышчаючы снег і робячы шматлікія лункі. Каб яны не замярзалі, у лункі можна закладваць чарот. Пры гэтым рыбакам варта помніць, што выхад на лёд дапускаецца пры яго мінімальнай таўшчыні ў 5 сантыметраў (у некаторых выпадках і гэтага можа быць недастаткова). А прасякаць палонкі рэкамендуецца на адлегласці не бліжэй, чым чатыры метры адна ад адной.

Пасільную дапамогу ў папярэджанні замору могуць аказаць рыбакі, расчышчаючы снег і робячы шматлікія лункі. Каб яны не замярзалі, у іх можна закладваць чарот.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

10 сентября «прямую линию» проведет заведующий государственной нотариальной конторой района

В среду, 10 сентября, с 9.00 до 10.00 проведет «прямую линию» заведующий государственной нотариальной конторой Крупского района МАКАРЕВИЧ Галина Степановна. Телефон: 8-01796 2-78-65.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.