krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася выстава «Францыск Скарына і яго эпоха»



У Крупскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася выстава «Францыск Скарына і яго эпоха»

Автор / Общество / Пятніца, 10 Люты 2017 15:20 / Просмотров: 1761

У гэтыя дні ў нашай сталіцы працуе ХХІV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Цэнтральны стэнд яе ўпрыгожваюць класікі-юбіляры гэтага года Янка Купала, Янка Брыль і Максім Танк. А галоўны юбілей, пад знакам якога праходзіць форум, – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Менавіта гэтай адметнай даце прысвечана і выстава, адкрытая ў Крупскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

Супрацоўнікі бібліятэкі выбралі са сваіх фондаў самае цікавае. Так, чытачы ўбачаць эскпазіцыю, прысвечаную нашым славутым першаасветнікам, – «Францыск Скарына і яго эпоха». Там  змешчаны кнігі «Францыск Скарына», «Асветнікі Беларусі», «Симеон Полоцкий», «Гісторыя беларускай крыўскай кнігі». Цэнтральную частку займаюць выданні «Кніжная спадчына Беларусі», «Полацк. Гонар вякоў», «Из прошлого в будущее», «Гісторыя беларускай кнігі», «Беларусь. Краіна і людзі». Проста нельга не абысці ўвагай раздзел «Землякі – майстры слова», дзе падрыхтаваны творы Міхася Калачынскага, Васіля Зуёнка, Змітрака Марозава, Алены Якаўлевай, Барыса Макарэвіча і іншых нашых літаратараў.

Першымі наведвальнікамі гэтай выставы сталі вучаніцы 4 класаў раённай гімназіі і СШ № 3 г. Крупкі, якія завіталі ў дзіцячую бібліятэку, каб абмяняць кнігі. Бібліятэкар Алена Мазгова, выдаўшы ім на абанеменце патрэбную літаратуру, запрасіла пазнаёміцца з новай экспазіцыяй, з творамі беларускіх класікаў, расказала аб Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, падказала навінкі кнігадруку.

Дарэчы, у Крупскай дзіцячай бібліятэцы на пачатак года налічваецца 17 тысяч 251 экзэмпляр кніг, сюды прыходзяць 34 назвы часопісаў і 22 назвы газет. 

– З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу распрацавалі план мерапрыемстваў Крупскай РЦБС на ўвесь год, – адзначыла дырэктар Наталля Купрыянава. – На працягу года ў бібліятэках раёна будзе арганізаваны цыкл кніжных выстаў: «Францыск Скарына – асветнік-першадрукар», «Мова народа – яго святыня», «Слова Скарыны ў сучасным свеце», «Вялікі сын Беларусі – Францыск Скарына», «Да вытокаў першапісьменства», «Шлях да друкаванага слова» і іншыя. Запланаваны цыкл гутарак: «Гісторыя беларускага кнігадрукавання: ад «Псалтыра» Ф. Скарыны да міжнародных кніжных выстаў», «Першая кніга на беларускай мове», «Прыгарніся да роднага слова». Дэкада праваслаўнай літаратуры «Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці» і прагляд навінак беларускай літаратуры «Чараўнік роднага слова» пройдуць у Халопеніцкай гарпасялковай бібліятэцы, інфармацыйная гадзіна «Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны» – ва Ухвальскай, Узнацкай, Каласоўскай і Абчугскай, свята краязнаўчай кнігі  «Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць» – у Бобрскай і Крупскай бібліятэках, гістарычны экскурс «Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне праз прызму часу» – у Крупскай сельскай бібліятэцы і шмат чаго іншага.

Як бачым, запланавана шмат цікавых падарожжаў па кніжным свеце. Запрашаем да іх далучыцца.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

10 сентября «прямую линию» проведет заведующий государственной нотариальной конторой района

В среду, 10 сентября, с 9.00 до 10.00 проведет «прямую линию» заведующий государственной нотариальной конторой Крупского района МАКАРЕВИЧ Галина Степановна. Телефон: 8-01796 2-78-65.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.