krupki.by

ru RU be BE en EN

«Трэшчы не трэшчы, прайшлі Вадахрэшчы...»



«Трэшчы не трэшчы, прайшлі Вадахрэшчы...»

Автор / Общество / Серада, 14 Студзень 2015 13:04 / Просмотров: 1338

На зыходзе самыя доўгачаканыя, звонкія і шумныя зімовыя святы. Завяршае калядны цыкл Вадохрышча – значная дата як хрысціянскага, так і народнага календара, дзень ачышчэння душы і цела, які адзначаецца 19 студзеня.

 

Ва ўсе часы вадзе надавалася вялікае духоўнае значэнне. Яшчэ з дахрысціянскай пары людзі верылі ў цудадзейную моц асвечанай вадкасці і выкарыстоўвалі яе ва ўсіх важных сферах гаспадарчага жыцця. Давалі выпіць хвораму, апырсквалі ёю свойскую жывёлу адразу пасля ацёлу і перад першым выпасам. Святыя кроплі «прапісваліся» садовым дрэвам, калі яны не давалі пладоў; полю перад сяўбою – дзеля ўрадлівасці. Імі асвячалі новую хату перад засяленнем і гаспадарчыя пабудовы.

Асвячэнне вады адбываецца ў храмах на Вадохрышча. У гэты дзень усе вадасвятныя месцы называліся «Ярданямі» (ад назвы ракі Іардань, на якой адбылося хрышчэнне Ісуса Хрыста). «Трэшчы не трэшчы, прайшлі Вадахрэшчы...» – так гаворыць прыказка, тым самым сцвярджаючы, што пасля Вадохрышча сонца пачынае паварочваць на лета. І нават самыя моцныя маразы, якія калісьці прыпадалі на свята, не палохалі селяніна: вясна не за гарамі.

Здаўна Вадохрышча было днём, па якім вызначалі характар будучага надвор’я. Так, калі на Вадохрышча сцюдзёна – у жніво будзе вельмі горача. Калі ж, наадварот, цёпла – спадзяваліся, што вясной густа ўзыдзе збажына. Хрышчэнскі снег абяцаў урадлівы год, грыбное лета. Зорная ноч напярэдадні сведчыла: уродзіць гарох, а ягады высыплюць густа і буйна. Воблачнае Вадохрышча прадказвала добры год, а калі на небе чыста, то і ў засеках будзе чыста.

Свята Вадохрышча папулярнае, калі можна так сказаць, і ў нашы дні. Бо, змываючы жывой вадой усё дрэннае, непатрэбнае і нікчэмнае, людзі заўсёды спадзяюцца на лепшае.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.