krupki.by

ru RU be BE en EN

Кватэры для птушак у выглядзе казачных палацаў зроблены вучнямі ўсіх школ Крупскага раёна



Кватэры для птушак у выглядзе казачных палацаў зроблены вучнямі ўсіх школ Крупскага раёна

Автор / Общество / Аўторак, 28 Сакавік 2017 14:52 / Просмотров: 1082

Кватэры для птушак у выглядзе казачных палацаў зроблены вучнямі ўсіх школ Крупскага раёнаРаённы экалагічны конкурс «Казачны палац», арганізатарамі якога сталі аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, эколага-патрыятычны клуб «Спадчына», праходзіў у два этапы.

На раённы этап конкурсу ад устаноў адукацыі былі прадстаўлены па дзве работы ў наступных намінацыях: «Кожнаму шпаку па палацу»  і «Усім сініцам па камфортных дамах».

– Мэта нашага конкурсу – выхаванне любові і павагі да роднага краю, папулярызацыя экалагічных ведаў сярод навучэнцаў, прыцягненне іх да прыродаахоўнай дзейнасці, – гаварыў падчас загрузкі ў машыну шпакоўняў і сінічнікаў кіраўнік эколага-патрыятычнага клуба «Спадчына» Міхаіл Рогаў. – Ужо зараз мы пераканаліся ўвачавідкі, як адказна і творча падышлі да вырабу домікаў для птушак літаральна ўсе школьнікі. Гэтыя домікі выраблены з сухой драўніны, у многіх з іх здымныя дахі, для дэкору выкарыстаны элементы пластыкавых бутэлек, асобныя пафарбаваны ў зялёны колер, ёсць нават шпакоўня ў выглядзе твара чалавека: з носам, ротам, бровамі.

Кватэры для птушак у выглядзе казачных палацаў зроблены вучнямі ўсіх школ Крупскага раёна

І сапраўды, на ўроках працы ў школьных майстэрнях сумаваць не даводзілася. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў працы хлопчыкі і дзяўчынкі спрытна спраўляліся з малатком, нажоўкай і шрубавёртам. З-пад іх рук выходзілі сімпатычныя драўляныя домікі. Усе вучні школ, якія прымалі ўдзел у вырабе шпакоўняў і сінічнікаў, узнагароджаны Дыпломамі. Асоба быў адзначаны шпакоўнік, які вырабілі бацька з сынам – Андрэй Васільевіч Жораў з Дамірам – вучнем Ухвальскай СШ. 

Кватэры для птушак у выглядзе казачных палацаў зроблены вучнямі ўсіх школ Крупскага раёна

І вось у мінулую пятніцу навучэнцы 9 «Б» класа раённай гімназіі Улад Закрэўскі, Антон Бульбачкін і Архіп Змітраковіч і (на здымках) развесілі шпакоўні і сінічнікі на дрэвах па дарозе непадалёк ад заправачнай станцыі і ў парку горада.

Автор

admin

admin

Актуально

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.