krupki.by

ru RU be BE en EN

У Цэнтры дзіцячай творчасці прайшла экалагічная квэст-гульня «Зямля – наш бацькоўскі дом»



У Цэнтры дзіцячай творчасці прайшла экалагічная квэст-гульня «Зямля – наш бацькоўскі дом»

Автор / Общество / Пятніца, 31 Сакавік 2017 15:04 / Просмотров: 1399

У Цэнтры дзіцячай творчасці прайшла экалагічная квэст-гульня «Зямля – наш бацькоўскі дом»Напярэдадні міжнароднага свята – Дня абароны Зямлі, які штогод праводзіцца 30 сакавіка, – размова ішла аб ролі, якую адыгрывае ахова навакольнага асяроддзя нашай планеты для чалавецтва.

– Дзень абароны Зямлі пачаў адзначацца ў ХХ стагоддзі, – нагадала падчас адкрыцця свята дырэктар Цэнтра дзіцячай творчасці Ірына Драніца. – Менавіта ў гэты перыяд вучоныя падлічылі, што калі не падтрымліваць экалогію Зямлі, чалавецтва можа загінуць праз 300, максімум 1000 гадоў. Пры ўсведамленні такой перспектывы ўзнікае непазбежнае жаданне задумацца. Здавалася б, што Зямля – вечная, што чалавек будзе жыць на ёй заўсёды. А на самой справе пагроза канца ўсяго жыцця хаваецца ў самім чалавеку. Праблема забруджвання глебы на тэрыторыі населеных месцаў заўсёды была актуальнай, бо глеба з’яўляецца фактарам рызыкі асяроддзя пражывання, які ўплывае на якасць жыцця і здароўя насельніцтва.

Далей Ірына Уладзіміраўна гаварыла аб тым, што на сённяшні дзень гэта пытанне застаецца нявырашаным. І Дзень абароны Зямлі заклікае ўсіх жыхароў планеты тварыць добрыя справы і абараняць прыроду, беражліва адносіцца да ўсяго жывога, інфармаваць усіх жыхароў планеты аб важнасці захавання і беражлівага карыстання прыроднымі рэсурсамі. 

– Зямля – гэта наш дом, а Дзень абароны Зямлі заклікае нас навесці ў ім парадак, – працягвала Ірына Драніца. – Самы маленькі ўчынак кожнага з нас, напрыклад, убраць смецце на паляне, дзе толькі што адпачывалі, ачысціць вадаём ад смецця, высадзіць новыя дрэвы, рацыянальна выкарыстоўваць ваду, энергетычныя рэсурсы, раз у тыдзень адмовіцца ад аўтамабіля, дазволіць зрабіць нашу планету чысцей і лепей, на некалькі тысячагоддзяў падоўжыць жыццё ўсяго жывога.

Так, у гэты дзень сусветная грамадскасць успамінае, што ад Зямлі і дабрабыту на ёй залежым усе мы і напамінае: штогадовае выкананне маленькіх спраў дазволіць нам беражліва адносіцца да прыроды і зберагчы нашу планету.

І вось пачалася квэст-гульня. Кожная каманда атрымлівае карту і пачынае з той станцыі, якая адзначана лічбай 1. Час праходжання кожнай станцыі да 20 хвілін. За правільнае яе праходжанне каманда атрымлівае пазл. З 6 пазлаў у канцы гульні рабяты павінны былі сабраць карцінку «Свет прыроды». Хлопчыкі і дзяўчынкі праходзілі станцыі «Затоплены востраў», «Другое жыццё адходаў», «Характар наш і братоў нашых меншых», удзельнічалі ў гульнях «Ноеў каўчэг», «Папераджальныя знакі», «Дыханне прыроды», дапісвалі экалагічную казку «Маша і Мядзведзь». Вялікую цікавасць выклікала гульня «Лясная аптэка», калі па фатакартках трэба было ўгадаць лекавыя расліны і іх уласцівасці. Пераможцы конкурсаў і гульняў атрымалі Дыпломы.

У гэты ж час у гарадскім парку аддзелам адукацыі, фізкультуры і спорту праводзілася  «Турландыя», дзе 13 каманд, згодна маршрутнага ліста, праходзілі камбінаваную паласу перашкод, агнявую падрыхтоўку, велатрыял, устанаўлівалі турысцкую палатку, адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны, праводзілі конкурс мастацкай самадзейнасці. Першае месца тут заняла каманда Хацюхоўскай СШ, другое – раённай гімназіі, трэцяе месца – каманда ваенна-патрыятычнага клуба «Рубеж».

 

У заканчэнні ўсе прысутныя паласаваліся паходнай кашай і наталілі смагу цудоўнай гарбатай. А пасля ўсе ўдзельнікі квэст-гульні і «Турландыі» правялі акцыю «Чысты вадаём».

Автор

admin

admin

Актуально

17 мая "прямую линию" проведет заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 17 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

15 мая "прямую линию" проведет начальник отдела по работе с обращениями граждан и юрлиц

В четверг, 15 мая, с 9.00 до 10.00 пройдет прямая телефонная линия с начальником отдела по работе с обращениями граждан и юридических лиц Крупского райисполкома ЩЕГЛОВОЙ Ольгой Николаевной. Телефон 8-01796 2-77-47.

15 мая пройдет телефонная консультация о содействии занятости

В четверг, 15 мая, с 9.00 до 10.00 телефонную информационно-разъяснительную консультацию по вопросам Декрета Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет заместитель председателя райисполкома, заместитель председателя комиссии ШАБЛОВСКАЯ Ирина Александровна. Телефон 2-73-41.

15 мая пройдет «прямая линия» о о государственной поддержке семей, воспитывающих детей

15 мая с 10-00 до 11-00 состоится «прямая линия» с заведующим сектором материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского районного исполнительного комитета Федькиной Лилией Геранимовной. Тема "Государственная поддержка семей, воспитывающих детей". Телефон 2-77-88.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.