krupki.by

ru RU be BE en EN

«Сэрца на далоні»



«Сэрца на далоні»

Автор / Общество / Панядзелак, 10 Красавік 2017 09:06 / Просмотров: 9232

Творчы конкурс «Кніга ў нашым жыцці»Напэўна, у кожнага чалавека, які любіць чытаць, ёсць свая асаблівая кніга, якая адрозніваецца ад усіх астатніх. Да яе хочацца пастаянна вяртацца. Кожнае прачытанне адкрывае новыя грані, патаемныя сэнсы, якія не былі заўважаны раней. І, вядома ж, як і ўпершыню, яны кожны раз дораць задавальненне. Для мяне такой кнігай стала «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна.

Гэты аўтар заўсёды быў самым любiмым у нашай сям'і. Можа, менавіта таму, я з трапятаннем стаўлюся да ўсіх яго твораў, так глыбока і шматгранна напісаных на роднай мове.

Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была абпалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Ён узнімае жыццёвыя і вельмі вaжныя для кожнага тэмы: праца, стаўленне да справы, побыт, каханне, сям'я, сяброўства, выбар, сумленне. Гэта робіць кожны твор Шамякіна непаўторным і прывабным для чытачоў усіх узростаў.

Сюжэт кнігі  «Сэрца на далоні» вельмі захапляльны, усё напісана так падрабязна і ярка, што, перагортваючы старонку за старонкай, складаецца ўражанне, нібы ты праглядаеш кадры кінастужкі. Тут распавядаецца пра жыццё двух сяброў, хірурга і пісьменніка, пра іх сем'і, працу, iнтарэсы. Воляй лёсу ім давялося ўдваіх сутыкнуцца з адной гісторыяй, якая моцна змяніла іх жыццё. Хірург вяртае да жыцця маладую жанчыну, якая некалі выратавала яму жыццё, а пісьменнік раскопвае дэталі дзейнасці яе бацькі, названага ворагам народа за супрацоўніцтва з немцамі, каб пасмяротна яго рэабілітаваць. Але ў імкненні дапамагчы гэтай маладой жанчыне хірург рызыкуе разваліць сям'ю і страціць жонку, а пісьменнік – працу, таму што ёсць нехта, хто вельмі супраць таго, каб варушыць гэту гісторыю. 

Нягледзячы на тое, што ў кнізе апісваецца нямала жорсткасці і несправядлівасцi, яна прасякнута любоўю: любoўю дa cпpaвы, дa жaнчыны, дa дзяцeй, дa бaцькoў, дa людзeй... 

 Маім любімым героем у гэтым творы стаў дoктap Яpaш. Ён мyжны i cмeлы чaлaвeк, якi нe любiць шмaт гaвapыць, тым бoльш пpa cябe, a cвaю чaлaвeчyю i пpaфeciйнyю гoднacць мaцye тoлькi cпpaвaмi. Мабыць, гэты герой у нейкай меры стаў для мяне ідэалам.

«Вось сэрца ляжыць на яго шырокай далоні. Жывое сэрца на далоні! І б'ецца, б'ецца, нібы хоча вырвацца…» Гэтыя радкі апісваюць цэнтральную сцэну, маю любiмую: аперацыя на сэрцы хворай Зосі, якую праводзіць доктар Яраш. А спадабалася  яна мне тым, што аўтар вельмі дакладна здолеў перадаць пачуццё герояў, іх настрой, уражанні ў гэты момант.

Увесь час, пакуль я чытала гэты эпізод, у мяне самой калацілася сэрца. Як пройдзе аперацыя? Ці выжыве Зося? Што з ёй будзе далей? Пытанне за пытаннем нараджалiся ў маёй галаве.

Але, на шчасце, у гэтай гісторыі добры канец. Далейшы лёс герояў склаўся спрыяльна, чаму я была па-сапраўднаму рада.

У гэтым рамане я ўлавіла заклік аўтара да будучага пакалення: «Бyдзь чaлaвeкaм – i людзi дaвepaць тaбe cвaё cэpцa, cвaю любoў». Я з гэтым цалкам згодна. Магчыма, «Сэрца на далоні» стала маёй любімай кнігай менавіта таму, што я знайшла ў ёй адлюстраванне сваіх уласных думак і поглядаў на жыццё. Упэўнена, што пройдуць гады, у маім жыцці будзе нямала складаных сітуацый і цяжкіх выбараў, але я заўсёды буду вяртацца за радай да маіх мудрых, верных сяброў – кнiг.

Паліна ПЫЖЫК, аб'яднанне па інтарэсах «Літаратурнае краязнаўства». 

Ад рэдакцыі. Працягваецца творчы конкурс «Кніга ў нашым жыцці», заснаваны рэдакцыяй газеты «Крупскі веснік». Чакаем вашых допісаў.

 

Автор

admin

admin

Актуально

11 июня в д. Клишино встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома

11 июня в 15.00 в д. Клишино Холопеничского сельсовета (улица Липеньская, возле дома № 12) встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

10 июня в д. Старые Щавры встречу с населением проведет председатель районного Совета депутатов

10 июня в 11.00 в д. Старые Щавры Хотюховского сельсовета, возле дома № 8 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов Домарёнок Елена Александровна.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

30 мая налоговая разъяснит нюансы «бесшовного» перехода с ИП в юридическое лицо

30 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по особенностям налогообложения доходов индивидуальных предпринимателей при «бесшовном» переходе в юридические лица, согласно Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности».

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.