krupki.by

ru RU be BE en EN

У сярэдняй школе № 3 г. Крупкі прайшоў конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»



У сярэдняй школе № 3 г. Крупкі прайшоў конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Автор / Общество / Пятніца, 12 Май 2017 16:15 / Просмотров: 1217

У сярэдняй школе № 3 г. Крупкі прайшоў конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»

У рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства ў сярэдняй школе № 3 г. Крупкі прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» па скарынаўскай тэматыцы. Яго арганізатарам стаў аддзел адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама, а ўдзел у конкурсе прымалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 1 па 10 класы. 

І адразу варта заўважыць, што аўдыторыя аказалася дастаткова шматлікай. У прыватнасці, у 1-й узроставай катэгорыі, а гэта пачатковыя класы, удзел прынялі 26 вучняў, у 2-й (5-6 класы) – 18, у 3-й (7-8 класы) – 19 і ў 4-й узроставай катэгорыі, у якую ўваходзілі вучні 9-10 класаў, было 14 удзельнікаў. Нялёгка прыйшлося журы конкурсу, якое ацэньвала выступленні ўдзельнікаў па наступных крытэрыях: глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора; выбар тэксту твора; артыстызм выканання. 

Аўтар гэтых радкоў прысутнічала ў класе, дзе вершы чыталі вучні 7-8 класаў з Ухвальскай, Халопеніцкай, Абчугскай, Бобрскай, Нацкай, Хацюхоўскай, Каласоўскай сярэдніх школ, раённай гімназіі, СШ № 1 і № 3 г. Крупкі, СШ пасёлка Крупскага. Тэматыка, як адзначалася вышэй, была скарынаўская, таму і назвы твораў гаварылі самі за сябе: «Францыск Скарына» Юрася Свіркі, «Мара Скарыны» Ніла Гілевіча, «Кантрабанда» Янкі Сіпакова, «Скарына пакідае Радзіму» Уладзіміра Караткевіча, «Гравюры Скарыны» Максіма Танка, «Партрэт Скарыны ў Падуі» Генадзя Пашкова, «Напісанае застаецца» Алеся Петрашкевіча, «Беларусь» Петруся Броўкі, «Скарынаўскае свята» Надзеі Ярмак, «На зямлі, дзе іскрыцца Дзвіна...» Анатоля Канапелькі і многія іншыя. 

У сярэдняй школе № 3 г. Крупкі прайшоў конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Хваляванне чытальнікаў было відавочным. Члены журы ўважліва іх слухалі, сачылі за артыстызмам выканання, рабілі паметкі ў блакноты, а пасля выступлення апошняга вучня гэтай узроставай катэгорыі падвялі вынікі і вызначылі пераможцаў, прозвішчы якіх затым былі агучаны ў прысутнасці ўсіх удзельнікаў раённага этапа  рэспубліканскага конкурсу.

Падчас цырымоніі ўзнагароджвання слова ўзяла член абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар газеты «Пухавіцкія навіны» Вольга Савасцюк, якая, дарэчы, была старшынёй журы 4-й узроставай катэгорыі:

– Прыемным стала тое, што гэта аказаўся не конкурс, а самае сапраўднае свята. Адчувалася, што вы ўсе добра падрыхтаваліся, выбралі цудоўныя творы, паказалі, што любіце і ведаеце беларускую мову, прапусцілі праз сябе тыя вершы, якія вывучылі і цудоўна прадэкламавалі. Я рада павіншаваць пераможцаў і ўручыць Дыпломы ІІІ, ІІ і І ступеняў вучням 9-10 класаў 4-й узроставай катэгорыі.

Затым, перш чым узнагародзіць пераможцаў наступных узроставых катэгорый, да прысутных звярнулася намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Галоўкіна, якая таксама адзначыла, што сёння ў зале сабраліся тыя, хто любіць, шануе і ведае нашу родную мову. Тут жа намінантам усіх узроставых катэгорый былі ўручаны Дыпломы розных ступеняў.

А вось прозвішчы тых пераможцаў раённага этапа, хто паедзе на абласны этап рэспубліканскага конкурсу, які адбудзецца на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Гэта – Аляксей Навіцкі з СШ пасёлка Крупскага (1-я ўзроставая катэгорыя); Дар’я Самойленка з Каласоўскай СШ (2-я ўзроставая катэгорыя); Уладзіслава Самахвал з СШ № 3 г. Крупкі (3-я ўзроставая катэгорыя) і Павел Папаўян з Крупскай раённай гімназіі (4-я ўзроставая катэгорыя).

Автор

admin

admin

Актуально

11 июня в д. Клишино встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома

11 июня в 15.00 в д. Клишино Холопеничского сельсовета (улица Липеньская, возле дома № 12) встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

10 июня в д. Старые Щавры встречу с населением проведет председатель районного Совета депутатов

10 июня в 11.00 в д. Старые Щавры Хотюховского сельсовета, возле дома № 8 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов Домарёнок Елена Александровна.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

30 мая налоговая разъяснит нюансы «бесшовного» перехода с ИП в юридическое лицо

30 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по особенностям налогообложения доходов индивидуальных предпринимателей при «бесшовном» переходе в юридические лица, согласно Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности».

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.