krupki.by

ru RU be BE en EN

Работы крупскіх рукадзельніц прайшлі на рэспубліканскі этап выставы-конкурсу «Саматканы цуд»



Работы крупскіх рукадзельніц прайшлі на рэспубліканскі этап выставы-конкурсу «Саматканы цуд»

Автор / Общество / Панядзелак, 22 Май 2017 11:59 / Просмотров: 1127

Работы крупскіх рукадзельніц прайшлі на рэспубліканскі этап выставы-конкурсу «Саматканы цуд»Каля 200 лепшых вырабаў з усiх раёнаў Мiнскай вобласцi былi прадстаўлены на выставе ў Слуцкім цэнтры дзіцячай творчасці. У ліку лепшых аказаліся і работы выхаванцаў аб’яднанняў па інтарэсах Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п. Халопенічы. 

На выставе экспанаваліся індывідуальныя і калектыўныя работы навучэнцаў ад 6 да 16 гадоў – розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання. Дзеці прадставілі на конкурс тканыя і вышываныя вырабы, народных лялек і лялек у нацыянальным строі, беларускі традыцыйны рэгіянальны касцюм, лямец, тэкстыльных аўтарскіх лялек, тэкстыльныя арт-аб’екты. Работы паказалі высокае майстэрства іх аўтараў. 

– Сапраўды, мы пабачылі шмат прыгожых вырабаў, якія былі выбраны падчас правядзення рэгіянальных тураў, – расказвае метадыст Цэнтра дзіцячай творчасці Наталля Рыбачонак. – Але ж усім вядома, што на апошні этап конкурсу трапяць толькі самыя лепшыя і своеасаблівыя работы. Журы глядзела на выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах, кампазіцыйнае і каляровае рашэнне, спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучаснай культуры, творчую індывідуальнасць, глыбіню  мастацкай ідэі, узровень выканаўчага майстэрства. Прыемна, што вырабы крупчан журы заўважыла і ацаніла па вартасці. На абласной выставе мы таксама мелі магчымасць абмяняцца вопытам па традыцыйнаму беларускаму і сучаснаму мастацкаму тэкстылю, даведацца пра новае i цiкавае ў сучаснай мастацкай творчасцi. 

Сярод 80 лепшых работ, якія прадставяць Міншчыну на рэспубліканскай выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Саматканы цуд», тры належаць выхаванцам аб’яднанняў па інтарэсах «Чараўніца» і «Дэкаратыўны дызайн» Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці Алёне Шышпар і Паліне Мінеевай, і «Экадызайн» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў г.п. Халопенічы Дар’і Ганус. Іх кіраўнікі – Аксана Коваль і Марына Леушына. 

Работы дзяўчынак сапраўды цудоўныя. На сукенцы Алёна Шышпар вышыла прыгожыя палявыя кветкі: белыя рамонкі, блакітныя васількі, залатыя каласкі… Немагчыма вачэй адвесці. Карпатлівая работа і ў Паліны Мінеевай. Выкарыстоўваючы тэхніку «Вышыўка», юная рукадзельніца зрабіла падвеску-абярэг. Цікавую карціну на конкурс прадставіла Дар’я Ганус. А цікавая яна тым, што зроблена ў тэхніцы «Валянне з воўны». Захапляе і сам сюжэт: плот, каля яго растуць вялікія сланечнікі, а вакол збіраюцца птушкі, каб паласавацца семкамі.

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

8 апреля пройдет "прямая линия" с председателем Крупской проф­союзной организации работников АПК

Во вторник, 8 апреля, с 8.00 до 9.00 состоится «прямая линия» с председателем Крупской проф­союзной организации работников АПК КОЗЕЛ Валентиной Анатольевной. Телефон 8-01796 27-7-26.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.