krupki.by

ru RU be BE en EN

ЗАГС працягвае збор вясельных атрыбутаў, якія будуць прадстаўлены на рэтравыставе



ЗАГС працягвае збор вясельных атрыбутаў, якія будуць прадстаўлены на рэтравыставе

Автор / Общество / Пятніца, 26 Май 2017 17:46 / Просмотров: 952

Мы паведамлялі ўжо, што ў снежні бягучага года органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, будуць адзначаць 100-годдзе з дня свайго ўтварэння. У юбілейны год запланавана шмат самых розных мерапрыемстваў. Адно з іх – вясельная рэтравыстава, якая ў нашым горадзе ў аддзеле ЗАГС будзе дзейнічаць з верасня па снежань.

Вось што нам расказала аб гэтым начальнік аддзела ЗАГС Крупскага райвыканкама Святлана ГАРНАК:

– На выставе можна будзе прасачыць, як мяняліся традыцыі і вясельная мода на працягу мінулага стагоддзя. Цяпер мы збіраем вясельныя атрыбуты: сукенкі нявесты, туфлі, вэлюм, шляпкі, сумачкі, упрыгажэнні, касцюмы жаніха, старыя вясельныя фотаздымкі. Упэўнена, што ў многіх сем’ях захоўваецца хоць штосьці з названых рэчаў. У раённай газеце змяшчалася просьба прадастаўляць іх нам у якасці часовых экспанатаў. Хачу яшчэ раз напомніць, што ўдзел ў папаўненні экспазіцыі можа прыняць любы жыхар раёна. 

Галоўным упраўленнем юстыцыі Мінскага аблвыканкама кіраўнікі раённых органаў запісаў актаў грамадзянскага стану запрашаліся на выставу «2017 – год 100-годдзя ЗАГС», якая размяшчаецца ў будынку Мінскага аблвыканкама і адкрылася ў Дзень сям’і. Усе былі проста ў захапленні ад убачанага. Нам расказалі, што сям’я са Смалявіцкага раёна прапанавала для экспазіцыі сукенку, якая была сшыта 81 год таму. Аднак на выставу яна не трапіла, бо не знайшлося манекена – такой худзенькай была дзяўчына, якая выходзіла ў ім замуж у 1936 годзе. Таму самым старым экспанатам стала сціплая сукенка 1953 года. Увагу ўсіх прысутных прыцягнуў вянок з воску – такім часта ўпрыгожвалі прычоску нявесты ў 50-я гады. Нам расказалі аб тым, калі нарадзілася вясельная мода, у якіх сукенках выходзілі замуж, з якой тканіны іх шылі, калі з’явіўся вэлюм. 

У калекцыю выставы трапілі і першыя пасляваенныя дакументы, якія дазвалялі органам ЗАГС аднаўляць запісы акта шлюбу і рэгістраваць нараджэнне дзіцяці на падставе паказанняў сведкаў. Цікава было прачытаць указанні камісара міліцыі Масквы з прычыны таго, што органы ЗАГС павінны ўдзяляць асаблівую ўвагу пашпартам маладых. Аказваецца, ваеннаслужачыя часта спрабавалі зарэгістраваць паўторныя шлюбы пры жонках, якія ў іх былі ўжо. Наогул, шмат чаго ўнікальнага, адметнага і незвычайнага можна было ўбачыць на рэтравыставе.

Пажадана, каб і экспазіцыя, якая будзе выстаўлена ў нашым аддзеле ЗАГС, таксама выклікала інтарэс у крупчан. Дарэчы, ужо сёння ў нас ёсць больш двух дзясяткаў фатаграфій маладых людзей падчас рэгістрацыі шлюбу ў 60-х, 70-х, 80-х гадах мінулага стагоддзя. Іх нам прадаставілі Ухвальскі, Ігрушкаўскі, Акцябрскі, Хацюхоўскі, Бобрскі і Халопеніцкі сельвыканкамы. Хочацца звярнуцца да крупчан з просьбай прыносіць у райаддзел ЗАГС рэдкія дакументы, фатаграфіі, наогул любыя вясельныя атрыбуты. Будзем вельмі ўдзячны ўсім, хто не застанецца раўнадушным да такой адметнай падзеі – 100-годдзя ўтварэння органаў ЗАГС. Упэўнена, ніводзін чалавек не абмінае гэту ўстанову, хоць раз у жыцці, але звяртаецца да нас. 

Яшчэ раз запрашаю прыняць удзел у папаўненні экспазіцыі «Шчаслівыя імгненні кахання». Пасля заканчэння работы выставы ўсе прадметы абавязкова будуць вернуты ўладальнікам.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

10 сентября «прямую линию» проведет заведующий государственной нотариальной конторой района

В среду, 10 сентября, с 9.00 до 10.00 проведет «прямую линию» заведующий государственной нотариальной конторой Крупского района МАКАРЕВИЧ Галина Степановна. Телефон: 8-01796 2-78-65.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.