krupki.by

ru RU be BE en EN

Ва Ухвальскім цэнтры культуры і вольнага часу была ўшанавана памяць Васіля Макарэвіча



Ва Ухвальскім цэнтры культуры і вольнага часу была ўшанавана памяць Васіля Макарэвіча

Автор / Общество / Серада, 28 Чэрвень 2017 13:11 / Просмотров: 2239

Тыдзень таму на вечар-партрэт «Памяці паэта-земляка» ў мясцовы ачаг культуры сабраліся і пажылыя, і маладыя, і малыя. Да пачатку сустрэчы можна было пазнаёміцца з выставай шматлікіх кніг паэзіі і прозы Васіля Макарэвіча, якую арганізатары назвалі «Каб святлом з зямлі ўваскрэснуць». І, забягаючы наперад, варта адзначыць, што ўсе прысутныя на вечарыне ўбачылі паэта-зямляка і з вокладак кніг, і з відэазапісу апошняга інтэрв’ю, які прадаставіў яго сын.

– Сёлетні май хоць і сонечны, хоць і абуджаў да жыцця, ды, на вялікі жаль, не абышоўся без горкага смутку – 14 мая на 77-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Васіля Сцяпанавіча Макарэвіча, вядомага беларускага паэта, журналіста, шчырага і адданага патрыёта роднай зямлі. Да свайго 78-годдзя ён не дажыў роўна два месяцы, – такімі словамі вядучых была адкрыта сустрэча, прысвечаная памяці земляка.

Васіль Макарэвіч нарадзіўся 15 ліпеня 1939 года ў вёсцы Купленка. Адсюль, з гэтага дарагога сэрцу куточка, павялі будучага паэта шляхі-дарогі ў вялікае жыццё. Пасля заканчэння ў 1956 годзе Ухвальскай школы працаваў сезонным рабочым на лесараспрацоўках на Поўначы. Вярнуўся на радзіму праз год, уладкаваўся ў саўгас «Ухвала». Аднак творчая натура ўзяла сваё.

У 1959 годзе Васіль Макарэвіч паступае на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Пасля яго заканчэння чатыры гады працаваў у маладзёжнай газеце «Чырвоная змена». З 1979 па 2003 гады ён з’яўляўся спецкарэспандэнтам Беларускага радыё. Свой першы верш надрукаваў у 1956 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». Затым выйшлі кнігі паэзіі «Вогненная камета» , «Мерыдыяны і паралелі», «Ліставей». У 1974 годзе выйшла кніга вершаў «Вечнае дрэва». Галоўны змест яе – чалавек і яго адносіны да прыроды.

Уражанні ранняй юначай пары, звязаныя з працай хлебароба, як і ўсе наступныя сустрэчы з землякамі, ляглі ў аснову кнігі нарысаў «Палынь і медуніца». Усе 10 нарысаў прысвечаны  землякам-калгаснікам вёскі Купленка. Пісьменніку ўдалося стварыць яркія малюнкі працы і быту вяскоўцаў, раскрыць іх багаты духоўны свет, апець прыгажосць беларускай вёскі.

У 1980 годзе выйшла другая кніга нарысаў «Зямное сузор’е». У яе аўтар уключыў дакументальныя нарысы пра Герояў Сацыялістычнай Працы, якія жывуць і працуюць у розных раёнах і гарадах Беларусі. Кніга пабудавана ў форме дарожнага дзённіка: аўтар едзе па рэспубліцы, сустракае цікавых людзей і расказвае пра іх. Затым выйшлі кнігі «Відушчы посах», «Сумежжа», «Праталіна».

У 1993 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла ў свет кнігу «Везувій». Новы паэтычны твор вызначаецца смеласцю думкі, глыбінёй і вастрынёй узнятых праблем, тэматычнай навізной і разнастайнасцю мастацкіх сродкаў, імкненнем сказаць праўдзівае слова пра тыя змены, што адбыліся ў духоўным жыцці нашага грамадства за апошнія гады. Тэматычна блізка да гэтых твораў прымыкаюць вершы-споведзі, вершы-лёсы, вершы-партрэты, што па сваіх памерах набліжаюцца да невялікіх паэм.

Філасофія, роздум над жыццёвымі рэаліямі гучыць у кнізе «Квадратура круга». У 2001 годзе выйшла з друку кніга «Пяро і бліскавіца», якая складаецца з паэм і мноства артыкулаў пра беларускіх пісьменнікаў. Васіль Макарэвіч па-свойму радуецца высокім дасягненням аднадумцаў па пяру.

Ва ўсе гады сваёй творчасці пісьменнік быў уважлівы да паэтычных росшукаў на карысць юнага чытача. Васіль Макарэвіч выдаў некалькі кніжак вершаў, вершаваных казак, адрасаваных дзецям. Гэта – «Лясныя вандраванні», «Вясёлыя скокі» і іншыя. 

У 2012 годзе выйшла ў свет кніга вершаў «Неба ў руках», дзе сабраны ўсе лепшыя творы, напісаныя за гады яго творчасці. Ёсць у кнізе верш «Партрэт хлеба» – своеасаблівы гімн сучаснаму зямному цуду, на якім трымаецца ўсё наша зямное жыццё. Значнае месца тут займаюць і паэмы. Некаторыя з іх, як, напрыклад, «Ліст з Юрмалы», маюць форму разгорнутага паэтычнага партрэта. Кніга «Неба ў руках» заканчваецца вершам «Слова». Васіль Макарэвіч яшчэ раз падкрэслівае сваю творчую задачу: «Галоўнае – колькі заважыць і слова маё і радок».

Паэт быў заўсёды верным жыццёвай праўдзе, і ўспрыманне самой праўды ў яго заўсёды абвострана. Ён не цярпеў павярхоўнага позірку на жыццё, блізка да сэрца ўспрымаў чужы боль. Менавіта чалавекалюбствам і пранікнёны яго вершы і паэмы.

Варта заўважыць, што падчас аповяду пра жыццё і творчасць Васіля Макарэвіча гучалі яго вершы, якія чыталі Алёна Сіняк, Аліна Казачонак, Ульяна Макарэвіч і Яна Швед. 

З вялікім інтарэсам прысутныя слухалі тых людзей, якія блізка ведалі паэта. Успамінамі пра Васіля Макарэвіча дзяліліся яго брат Анатоль Сцяпанавіч, стрыечная сястра Марыя Мікітаўна Аўхімовіч, старшыня ветэранскай арганізацыі Ухвальскага сельсавета, добры сябра паэта Раіса Цімафееўна Шастаковіч. 

– З братам мы вельмі сябравалі, хаця калі-нікалі і надараліся ў нас рознагалоссі, – расказваў Анатоль Сцяпанавіч. – Усё, што пісаў Васіль, ён высылаў мне, нібыта якому рэцэнзенту. І я абавязкова выказваў сваё меркаванне, свой пункт гледжання, з чым згодзен, а з чым – не. Пісаў ён і пра мяне, і пра сваіх аднавяскоўцаў, праўда, змяняючы іх імёны. Але ўсёроўна людзі пазнавалі самі сябе. Любіў ён пісаць пра нашага дзеда Нупрэя, які ў вайну сабраў 12 вінтовак, 2 аўтаматы, 7 гранат і закапаў іх у садзе, каб затым перадаць разведчыкам групы Алены Колесавай. Але ў вёску ўварваліся фашысты, дапытвалі дзеда пра размяшчэнне партызан, ды той не сказаў ні слова. Тыя, хто нарадзіліся да вайны, добра памятаюць дзеда Нупрэя. Пра яго нават у кнізе «Памяць. Крупскі раён» напісана. Гадоў пяць таму, калі захварэў наш Васіль, то даў наказ, каб яго пахавалі ў Купленцы побач з магілай маці. Так мы і зрабілі.

Марыя Мікітаўна Аўхімовіч на 7 гадоў маладзей Васіля Макарэвіча. Яна нагадала, якой радасцю для ўсіх стала паступленне вясковага хлопца ва ўніверсітэт, выданне яго першых кніг. 

– З Васілём мы ніколі не гублялі сувязі. Усе свае кнігі з аўтографамі ён дасылаў мне, – гаварыла Марыя Мікітаўна. – Гэта дзякуючы яму я таксама вырашыла паступаць ва ўніверсітэт, менавіта ён прывіў мне любоў да беларускай мовы, якую я затым выкладала ў школе амаль 40 гадоў. Васіль стаў прыкладам для купленкаўскай моладзі, даказаўшы, што хлопцы з вёскі таксама могуць дасягаць пастаўленай мэты.

Цёплыя словы пра Васіля Макарэвіча гучалі і з вуснаў Раісы Цімафееўны Шастаковіч, якая пазнаёмілася з ім у 70-я гады мінулага стагоддзя. 

– Ён сябраваў з маім мужам, пісаў пра яго, – успамінала Раіса Цімафееўна. – А ў 1987 годзе ў газеце «Мінская праўда» Васіль Макарэвіч напісаў нарыс «Хлебны водар» і пра мяне – у той час я працавала на хлебапякарні вёскі Ухвала. Да гэтага часу захоўваю тую газету, перачытваю час ад часу. Добрым і спагадлівым быў Васіль Сцяпанавіч, і памяць аб ім назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

...Закончыўся вечар-успамін, але ніхто не спяшаўся разыходзіцца. Многія падыходзілі да выставы, бралі ў рукі кнігі, знаходзілі вершы, якія ім запалі ў душу, яшчэ і яшчэ раз вялі размову з Анатолем Сцяпанавічам, узгадвалі прыезды Васіля Макарэвіча на малую радзіму, яго сустрэчы з вяскоўцамі, выказвалі меркаванне, што памяць пра гэтага чалавека тут будуць шанаваць заўсёды.

 

 

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

9 октября прямую телефонную линию проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 9 октября, с 11.00 до 12.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.