krupki.by

ru RU be BE en EN

Вёска Грыцкавічы адзначыла сваё 245-годдзе



Вёска Грыцкавічы адзначыла сваё 245-годдзе

Автор / Общество / Серада, 16 Жнівень 2017 09:37 / Просмотров: 2076

Вёска Грыцкавічы адзначыла сваё 245-годдзеСуботні дзень 12 жніўня сабраў у гэтым населеным пункце шмат людзей. На свята прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, але і з вёсак, якія размешчаны паблізу, прыехала шмат гасцей. Сёння ў Грыцкавічах налічваецца 59 гаспадарак, у якіх пражываюць 112 чалавек: да 15 гадоў – 6, працаздольных – 44, пенсіянераў – 62 чалавекі. Гэтыя лічбы – звычайная статыстыка, але за кожнай з іх стаяць людзі, іх справы і здзяйсненні, іх беды і радасці, і нарэшце – іх лёсы.

У адрас тых, хто жыве ў гэтай вёсцы, гучалі шчырыя віншаванні і пажаданні старшыні Халопеніцкага сельскага выканаўчага камітэта Андрэя Вакулава. У сваім выступленні ён адзначыў іх шчырасць, руплівасць, гаварыў аб тым, што для грыцкаўчан – гэта той кавалачак зямлі, даражэй якога няма ва ўсім свеце. 

– У ваколіцах вёскі захаваліся помнікі археалогіі – гарадзішча і курганны могільнік. Каля мясцовай царквы знаходзіцца познасярэдневяковы каменны крыж, – працягваў Андрэй Вакулаў. – Гісторыкі і вучоныя ўвесь час цікавяцца, вывучаюць і вядуць даследванні на гэтай зямлі. А наша справа – ушанаваць, зберагчы і зрабіць яшчэ лепшым дарагі кавалачак Радзімы.

Паводле пісьмовых крыніц Грыцкавічы вядомы з 1772 года і налічвалі 22 двары. У 1795 годзе вёска знаходзілася ў Халопеніцкім маёнтку Храптовічаў, у 16-ці дварах пражывала 176 чалавек, працавала царква. У 1844 годзе – 20 двароў, 195 жыхароў, належала маёнтку Халопенічы пані Цітовай. Каля 1850 года пабудавана новая царква. Паводле ўстаўной граматы маёнтка Халопенічы за 1862 год у Грыцкавічах было 30 гаспадарак. У 1885 годзе сяло ў складзе Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, прыватная ўласнасць, 33 двары, 190 жыхароў, царкоўны прыход, штогод праводзіўся кірмаш. У 1898 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1917 годзе – 72 двары, 489 жыхароў. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны барацьбіт», які ў студзені 1932 года налічваў 65 гаспадарак.

1941 год упісаны ў гісторыю вёскі, як і ўсёй краіны, чорнай плямай бяды. Вялікая Айчынная вайна зачапіла сваім крылом і яе жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 75 землякоў і 8 мірных жыхароў. Але жыццё працягваецца. Сёлета мы адсвяткавалі 72-ю гадавіну Вялікай Перамогі, а 3 ліпеня – 73-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтыя святы – даніна павагі прадстаўнікам старэйшага пакалення, якія цаной вялікіх намаганняў і ахвяр падарылі нам мір. 

Дзякуючы стараннасці і ўвішнасці сённяшніх вяскоўцаў, Грыцкавічы маюць прывабны выгляд: дагледжаныя домаўладанні, у палісадніках, ля прызбаў цвітуць кветкі-краскі.

– На сённяшнім свяце мы станем гаварыць аб тых, на кім сёння трымаецца вёска, чыімі намаганнямі яна жыве, – зазначылі вядучыя. – Мы будзем вітаць, віншаваць і падарункі ўручаць. А першую віншавальную старонку распачнем з невялікага аповяду аб вашай зямлячцы і назавем яго «Лёс чалавека».

...А пачаўся ён, гэты лёс, у Лідачкі, як і ва ўсіх вясковых дзяўчынак і хлапчукоў, звычайна: бесклапотнае дзяцінства, юнацтва. Але пачалася вайна, і дзяўчыне давялося перажыць вельмі цяжкі час – разам з іншымі маладымі людзьмі яна была вывезена ў Германію на прымусовыя работы. У 1945 годзе Лідзія вяртаецца дадому, працуе ў калгасе, выходзіць замуж, выхоўвае чацвёра дзяцей. Ды зноў надарылася бяда. Сына Міхаіла прызываюць у армію і ён трапляе ў Афганістан. Вярнуцца дамоў Міхаілу Лобачу, на жаль, не было суджана. Ён з гонарам выканаў свой грамадзянскі абавязак і назаўжды застаўся маладым. У Грыцкавічах у гонар воіна-інтэрнацыяналіста названа вуліца. 

Ад усёй душы віталі ўсе прысутныя Лідзію Пятроўну Лобач, якая, да таго ж, з’яўляецца і самым старэйшым жыхаром вёскі. Разам з падарункамі жанчына атрымала і музычнае віншаванне.

Затым на сцэну разам з мамай быў запрошаны самы маленькі жыхар Грыцкавічаў – Ягор Казак, якому споўнілася паўтара гады. І для яго гучалі песні, вершы, пажаданні, былі ўручаны падарункі.

Роўна 55 гадоў жывуць разам у ладзе і згодзе Міхаіл Пятровіч і Настасся Аляксандраўна Сяргун. І яшчэ дзве сямейныя пары – Іван Мікалаевіч і Надзея Васільеўна Цвіль, а таксама Міхаіл Васільевіч і Вера Васільеўна Мазанік – сёлета адзначаць залаты юбілей сумеснага жыцця. І гэтыя шаноўныя сямейныя пары атрымалі падарункі, у тым ліку і музычныя.

На свяце былі названы пераможцы конкурсу на лепшае падвор’е. Трэцяе месца прысуджана падвор’ю, дзе гаспадараць Фёдар і Кацярына Мазанікі, яшчэ адно трэцяе месца прысуджана падвор’ю Сямёна і Жанны Казак. Другое месца за падвор’ем Мікалая і Таццяны Шышко, а першае месца конкурсу «Лепшае падвор’е-2017» прысуджана Уладзіміру і Тамары Казак.

Віншаванне прымала таксама стараста вёскі Іна Сяргун, якая робіць усё магчымае, каб дапамагчы, падтрымаць, пасадзейнічаць кожнаму, хто мае ў гэтым патрэбу.

Варта адзначыць, што ўсё спрыяла цудоўнаму настрою: былі арганізаваны выставы народных умельцаў, на працягу ўсяго часу працавалі аўталаўка Крупскага райспажыўтаварыства і прыватнік з Халопенічаў, музычныя нумары выконвалі ансамбль народнай песні «Ляночак» Лянокскага СДК, дуэт «Юнацтва», вакальная група «Гасцінец», вакальная група і самадзейныя артысты Халопеніцкага ГпДК – Іна Логіс, Марына Бачкарова, Галіна Краснякова, Дзяніс Шаўчэнка, дуэт «Кутерьма». 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.