krupki.by

ru RU be BE en EN

Навядзеннем парадку на зямлі падчас месячніка займаюцца працоўныя калектывы ўсіх сельсаветаў



Навядзеннем парадку на зямлі падчас месячніка займаюцца працоўныя калектывы ўсіх сельсаветаў

Автор / Общество / Панядзелак, 30 Кастрычнік 2017 13:09 / Просмотров: 727

Як вядома, месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў праходзіць з 30 верасня па 31 кастрычніка. Ініцыятыва па яго правядзенні была падтрымана калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія размяшчаюцца на тэрыторыях усіх сямі сельсаветаў.

У папярэдніх нумарах газеты былі змешчаны інфармацыі аб гэтай рабоце ў Хацюхоўскім і Бобрскім, а сёння мы раскажам аб тым, што запланавана і што ўжо зроблена па навядзенні парадку ў Халопеніцкім сельсавеце.

Адразу варта адзначыць, што гэты савет – адзін з самых вялікіх у раёне: на яго тэрыторыі знаходзіцца 38 населеных пунктаў, дзе пражываюць 2 980 чалавек. І многія стараюцца, каб іх вёскі і падвор’і былі чыстымі і прывабнымі. 

– На ўвесь перыяд месячніка мы спланавалі работы, якія будуць праведзены ў тых або іншых населеных пунктах або на аб’ектах, прызначылі адказных і строга прытрымліваемся іх выканання, – адзначыў старшыня Халопеніцкага сельвыканкама Андрэй Вакулаў. – Зроблена ўжо многае, але, мяркую, толькі адным месячнікам мы не абмяжуемся: пакуль будзе дазваляць надвор’е – будзем наводзіць парадак, дзе толькі можна. Хацелася б, каб дапамогу ў добраўпарадкаванні нам аказвалі і ўсе арганізацыі і прадпрыемствы, што знаходзяцца на тэрыторыі нашага савета.

Далей Андрэй Леанідавіч расказаў, што на гэты раз пільная ўвага была звернута на добраўпарадкаванне могілак. У прыватнасці, на грамадзянскіх могілках у вёсцы Буда ўстаноўлена новая агароджа, убраны бураломныя дрэвы і сукі, абкошана тэрыторыя. Праведзены рамонт агароджаў, убрана апалае лісце і на могілках вёсак Дудары, Глінаўка, Барсукі, Грыцкавічы. Наведзены парадак таксама на грамадзянскіх могілках вёскі Баркі. Да таго ж, тут устаноўлены дэкаратыўныя формы на агароджы. Сіламі работнікаў сельвыканкама абкошаны пустуючыя ўчасткі ў вёсцы Прудзец.

На працягу ўсяго месяца ўборкай лісця ў гарадскім пасёлку г.п. Халопенічы, высечкай кустоў, абкошваннем пустуючых участкаў па вуліцах пасёлка займаюцца работнікі Халопеніцкага ўчастка КУП «Жылцеплабуд». 

У планах – абкошванне пустуючых участкаў у вёсках Буда, Якімаўка, Версанка, Лісічана, Барсукі і іншых, навядзенне парадку на каталіцкіх могілках г.п. Халопенічы, работнікамі Халопеніцкага ўчастка КУП «Жылцеплабуд» будзе зроблены рамонт агароджванняў кантэйнерных пляцовак. І, бясспрэчна, будзе наводзіцца парадак ля ўласных падворкаў жыхароў як гарадскога пасёлка Халопенічы, так і ўсіх вёсак.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.