krupki.by

ru RU be BE en EN

На ўчастак для галасавання № 4 прыйдуць выбаршчыкі з 11 населеных пунктаў



На ўчастак для галасавання № 4 прыйдуць выбаршчыкі з 11 населеных пунктаў

Автор / Общество / Пятніца, 12 Студзень 2018 14:41 / Просмотров: 853

старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Надзея РАМАНЧУК і сакратар Алена КАВАЛЁНАК падчас удакладнення спісаў выбаршчыкаўЧлены ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 4 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, які размяшчаецца ў будынку Ігрушкаўскага сельскага выканаўчага камітэта, канстатуюць, што да правядзення выбараў ужо гатовы.

– У спісы грамадзян, якія маюць права прымаць удзел у выбарах, уключаны выбаршчыкі з аграгарадкоў Ігрушка і Узнацк, вёсак Самаседаўка, Каралёва, Малое Острава, Валкавыск, Гута, Двор Пярэсіка, Старая Пярэсіка, Кругліца, Батуры, – зазначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Надзея Раманчук. – Большасць з іх людзі сталага ўзросту. Але ёсць пяць маладых людзей, якія будуць галасаваць упершыню. Для іх мы падрыхтавалі сувеніры. У складзе камісіі працуюць 9 чалавек. 

Работа непасрэдна з выбаршчыкамі – галоўнае ў дзейнасці камісіі. Таму тут зроблена ўсё неабходнае па ўдакладненні спісаў, абсталяванні спецыяльных стэндаў і куткоў выбаршчыкаў, на якіх размешчана адпаведная інфармацыя. Наведвальнікі ўчастка для галасавання могуць азнаёміцца з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, зборнікам дакументаў аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, метадычнымі дапаможнікамі, нарматыўнымі дакументамі і іншымі матэрыяламі.

жыхарка аграгарадка Ігрушка Людміла ХАРЫТОНАВА знаёміцца з выбарнымі дакументамі

Перадвыбарная кампанія – час напружаны. І старшыня ўчастковай выбарчай камісіі, яе намеснік, сакратар і члены камісіі працуюць па запытах выбаршчыкаў, прапаноўваюць ім звярнуць увагу на інфармацыю аб нумарах тэлефонаў Цэнтрвыбаркама, Мінскай абласной, акруговай і Крупскай раённай камісій. Яны змешчаны ў кутку выбаршчыка і, патэлефанаваўшы па ўказаных нумарах, можна атрымаць адказ на любое пытанне. З інфармацыяй аб ходзе выбараў можна таксама пазнаёміцца на сайце Крупскага райвыканкама.

Яшчэ раз нагадаем, што 9 студзеня пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якая падоўжыцца да 18 студзеня ўключна. Пасля рэгістрацыі кандыдаты змогуць пачаць перадвыбарную агітацыю.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

19 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 19 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна.  Телефон 2-77-47.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

18 апреля пройдет "прямая линия" с начальником областной инспекции охраны животного и растительного мира

18 апреля с 11.00 по 12.00 часов пройдет «круглый стол» и прямая телефонная линия с участием начальника Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Зубаирова Роберта Равильевича, представителей РГОО «Белорусского общества охотников и рыболовов», Минского ГПЛХО и представителей арендаторов охотничьих угодий по телефону 80173544084, по вопросам ведения охотничьего хозяйства и охоты.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.