Пра гэта мы распыталі кіраўніка секцыі таэкван-до Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Сяргея САЧУКА:
– Вада – не толькі фізічная аснова нашага існавання, ва ўсе часы ёй надавалася і вялікае духоўнае значэнне. Людзі верылі ў цудадзейную моц асвечанай вадкасці і выкарыстоўвалі яе ва ўсіх важных сферах гаспадарчага жыцця.
А Вадохрышчынскія купанні (у палонку я акунаюся ўжо больш за 25 гадоў) сапраўды валодаюць гаючымі ўласцівасцямі. І гэтыя ўласцівасці я стопрацэнтна адчуў на сабе, паколькі раней пастаянна хварэў. Апусканне ў ледзяную ваду абуджае глыбінныя сілы арганізма, прымушае яго ўзмоцнена змагацца з хваробамі.
Адна з галоўных прычын хвароб – гэта парушэнне або аслабленне ахоўных функцый арганізма. І чалавека можа выратаваць толькі веданне законаў прыроды, прынцыпаў іх дзеяння і, галоўнае, пастаяннае выкананне іх. Аптымальны лад жыцця – гэта адмова ад шкодных прывычак, ачышчэнне арганізма, рацыянальнае харчаванне, пазітыўныя ўзаемаадносіны, рухомая актыўнасць, а таксама гігіена, загартоўванне і рацыянальны рэжым дня. Прычым усё павінна быць у комплексе!
Калі гаварыць аб халодных працэдурах, то зазначу, што абліванне халоднай вадой у два разы павялічвае біяэлектрычную актыўнасць арганізма, гэта значыць, біяпатэнцыял, ад якога ў значнай ступені залежыць узровень здароўя чалавека. Пры гэтым не варта сядзець у палонцы гадзінамі, з вадой трэба быць асцярожным. У той жа час яна лечыць усе хваробы: і прастуду, і радыкуліты, і прастатыты... Двухразовае абліванне халоднай вадой, хаджэнне круглы год басанож, няхай усяго толькі некалькі хвілін у дзень, – вельмі моцны сродак па стварэнні аховы арганізма.
Змываючы жывой вадой усё дрэннае, непатрэбнае і нікчэмнае, людзі заўсёды спадзяюцца на лепшае.