krupki.by

ru RU be BE en EN

Кіраўніцтва раёна сустрэлася з удзельнікамі «Зорнага паходу»



Кіраўніцтва раёна сустрэлася з удзельнікамі «Зорнага паходу»

Автор / Общество / Серада, 31 Студзень 2018 11:10 / Просмотров: 1557

Нагадаем, што цэлых чатыры дні на Крупшчыне гасцілі студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, а таксама студэнты Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Удзельнікі «Зорнага паходу» наведалі памятныя мясціны, пазнаёміліся з гісторыяй раёна, правялі прафарыентацыйныя гутаркі з вучнямі, на якіх расказалі пра перавагі навучання ў вядучай педагагічнай вну краіны, выступілі з канцэртнай праграмай. У адзін з дзён свайго візіту студэнты пабывалі ў Крупскай раённай гімназіі. Там яны сустрэліся з выкладчыкамі і вучнямі, а таксама з кіраўніцтвам раёна.

Старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Часнок адзначыў важнасць такіх мерапрыемстваў і з цёплымі пажаданнямі ўручыў памятныя падарункі. У падзяку за сардэчны прыём намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце філалагічнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка, кіраўнік атрада Святлана Сычова таксама прыпаднесла свой падарунак. Сустрэча працягнулася за «круглым сталом», у сяброўскай і цёплай атмасферы. Яе лейтматыў – шлях да мары стаць педагогам, адказнасць прафесіі і галоўныя якасці сапраўднага настаўніка.

Удзельнікі атрада з задавальненнем падзяліліся сваімі ўражаннямі, якія атрымалі яны за той час, што правялі на крупскай зямлі. Яны былі ўражаны цёплым прыёмам і адкрытасцю жыхароў раёна. Хлопцы і дзяўчаты наведалі розныя ўстановы адукацыі, дзе пазнаёміліся з педагогамі, дзецьмі і яшчэ больш пераканаліся, што зрабілі правільны выбар – стаць настаўнікамі. Гэтая тэма гучала на працягу ўсёй размовы. Ігар Мікалаевіч пацікавіўся ў студэнтаў, наколькі важна на іх погляд не памыліцца ў выбары прафесіі? Будучыя педагогі былі аднадушныя ў сваім меркаванні: «Настаўніцкая праца была і застаецца адной з самых высакародных і адказных, бо менавіта гэтыя людзі будуць вучыць дзяцей, уплываць на іх светапогляд, станаўленне характараў. Таму важна, каб у школу прыходзілі тыя, хто свядома вырашыў прысвяціць сябе гэтай нялёгкай справе». Студэнты расказвалі пра сябе, пра тых людзей, што паўплывалі на іх выбар. Каму дапамаглі вызначыцца з прафесіяй іх настаўнікі, а каму – бацькі. Але апошняе слова ўсё роўна было за самімі хлопцамі і дзяўчатамі. І, што адметна, за час вучобы ў вну ніхто з іх не ўсумніўся ў сваім выбары.

– Дзеці ў школе праводзяць большую частку дня, і ўвесь гэты час побач з імі знаходзяцца настаўнікі, якія іх вучаць і выхоўваюць, – падкрэсліў Ігар Часнок. – Ці гатовыя вы ўзяць на сябе адказнасць за кожнае дзіця, стаць для яго не проста сябрам, але і ў пэўнай ступені замяніць яму бацькоў?

На гэта пытанне старшыні райвыканкама студэнты далі вычарпальны і ўпэўнены сцвярджальны адказ і падкрэслілі: «Мы выдатна разумеем, што настаўнік павінен любіць сваіх вучняў, паважаць іх меркаванне, бачыць у кожным з іх асобу. У гэтай прафесіі трэба выкладвацца па поўнай. І дзеці за гэта абавязкова аддзячаць сваімі поспехамі і дасягненнямі, любоўю, чуласцю, разуменнем і павагай».

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Святлана Сычова распавяла, як яна прыйшла ў прафесію. Адзначыла, што гэта быў няпросты шлях, але яна зрабіла выбар, пра які ніколі не пашкадавала. Ёй вельмі прыемна, калі з радасцю і шчырай усмешкай сустракаюць яе былыя студэнты. Такія моманты многага вартыя.

Падчас размовы ўдзельнікі адкрыта і шчыра разважалі пра асаблівасці прафесіі педагога. Будучыя настаўнікі разумеюць, што прыйдзецца ахвяраваць і сваім асабістым часам, і рабіць вялікі эмацыянальны ўнёсак у сваю работу. Але яны ўпэўнены, што без гэтага стаць сапраўдным прафесіяналам немагчыма. А на пытанне старшыні райвыканкама, у чым жа заключаецца поспех педагога, студэнты адказалі ў адзін голас: «У поспехах вучняў!»  

Падчас сустрэчы ўдзельнікі «Зорнага паходу» шмат чаго расказвалі пра сваіх настаўнікаў, якія вялі іх да ведаў, да малых і вялікіх перамог. Зусім хутка вечар  сустрэчы выпускнікоў, і хлопцы і дзяўчаты абавязкова наведаюцца ў родныя школы, каб яшчэ раз выказаць шчырыя словы ўдзячнасці любімым педагогам.

Сустрэча была вельмі цікавай. Як падзяліліся яе ўдзельнікі, прайшла яна, як кажуць, на адным дыханні. Як у сапраўдных аднадумцаў, якім ёсць што сказаць, ёсць што абмеркаваць, падзяліцца сваімі поглядамі. Студэнты і выкладчыкі выказалі свае самыя прыемныя ўражанні.

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.