krupki.by

ru RU be BE en EN

Напярэдадні выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы крупскія школьнікі правялі конкурс каманд падтрымкі «Піянерскія іскры»



Напярэдадні выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы крупскія школьнікі правялі конкурс каманд падтрымкі «Піянерскія іскры»

Автор / Общество / Аўторак, 13 Люты 2018 10:58 / Просмотров: 738

Асноўная мэта – удзел дзяцей ў актыўнай сацыяльна значнай дзейнасці. Вядома ж, яны пакуль што не маюць права голасу, але вельмі добра, што з дзяцінства вучацца адчуваць сваю прыналежнасць да лёсу краіны, разбірацца ў палітычных і грамадскіх працэсах і рыхтавацца да ўдзелу ў іх.

Што рабілі школьнікі падчас конкурсу? Сваёй творчасцю яны паказвалі любоў да Радзімы, павагу да людзей, што жывуць на Беларусі. На сцэне былі сапраўдныя маленькія патрыёты. Пра гэта сведчыла ўсё – і касцюмы ў нацыянальных колерах з нацыянальнай сімволікай, і рэпертуар. У раённым этапе IV рэспубліканскага конкурсу каманд падтрымкі «Піянерскія іскры» прынялі ўдзел сем каманд з розных устаноў адукацыі, кожная з 12 удзельнікаў. Кожны нумар меў сваю арыгінальную рэжысуру. Пастаноўкі складаліся з патрыятычных песень, танцавальных і гімнастычных элементаў, гучалі дэвізы, заклікі. Усё на беларускай мове і аб’яднанае адной галоўнай думкай: «Мы любім Беларусь!»

Па выніках раённага этапу IV рэспубліканскага конкурсу каманд падтрымкі «Піянерскія іскры» былі вызначаныя пераможцы. Так, ва ўзроставай катэгорыі «Зорачкі» (7-10 гадоў) першае месца ў каманды «Спадчына» СШ № 3 г.Крупкі, другое – у каманды «Нашчадкі» Крупскай раённай гімназіі. А ў катэгорыі «Іскрынкі» (11-14 гадоў) першае месца ў каманды «Зарнічкі» Бобрскай СШ, другое – у каманды «Праменьчыкі Радзімы» Хацюхоўскай СШ.

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

19 декабря прием граждан проведет начальник управления по работе с плательщиками по Крупскому району

19 декабря с 11.00 до 12.00 в здании КУП «Жилтеплострой» по адресу: г. Крупки, ул. Московская, д. 22 а, (приемная руководителя), заместитель начальника инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району - начальник управления по работе с плательщиками по Крупскому району Закревский Александр Геннадьевич проводит выездной личный прием. Предварительная запись будет осуществляться 18 декабря с 08.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по телефону 8 (01796) 2-72-24.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.