krupki.by

ru RU be BE en EN

15 сакавіка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Якава Дзмітрыевіча Бяляева



15 сакавіка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Якава Дзмітрыевіча Бяляева

Автор / Общество / Чацвер, 15 Сакавік 2018 10:47 / Просмотров: 1961

Якаў Дзмітрыевіч Бяляев15 сакавіка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Якава Дзмітрыевіча Бяляева, які адважна змагаўся супраць нямецкіх захопнікаў і па-геройску загінуў на шматпакутнай крупскай зямлі.

Якаў Бяляеў нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Піхалёва, што ва Іванаўскай вобласці, 15 сакавіка 1918 года. Сям’я Бяляевых, як і ўсе ў той час, жыла ў клопатах, як пракарміць і апрануць шасцёра дзяцей – Паўла, Івана, Лізавету, Надзею, Якава, Мікалая, як ім даць адукацыю. Дзеці з Піхалёва хадзілі ў пачатковую школу, якая знаходзілася за паўтара кіламетра, у суседнім Князеве. Пасля яе заканчэння бацькі вырашылі адправіць Яшу да сястры Надзеі, якая ўжо была замужам і жыла ў Кінешме. У хуткім часе хлопец уладкаваўся на работу ў пажарна-вартавую ахову хлебнай базы, а ў верасні 1938 года быў прызваны на службу ў армію. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, у савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гадоў. Узнагароджаны медалём «За адвагу», адзначаны значком «Выдатнік-танкіст».

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны Якаў Бяляеў быў камандзірам 69-га асобнага разведвальнага батальёна 100-й стралковай дывізіі дваццатай арміі Заходняга фронту. У лісце на прадстаўленне яго да ўзнагароды адзначаны два баявыя эпізоды.

Ішоў трэці дзень вайны. Дывізія вяла абарончыя баі пад Мінскам. Раніцай 25 чэрвеня ў раёне Астрашыцкага гарадка разведку вялі два браневікі дваццатага разведбата. Адным з іх камандаваў сяржант Якаў Бяляеў. Раптам ён убачыў, што на дарогу выскачыла падвода. Чалавек, што ехаў на ёй, расказаў, што паўночней Астрашыцкага гарадка на парашутах высадзіліся немцы, затым там садзіліся самалёты, з якіх выгружалі танкі і гарматы.

Накіраваўшы падводу ў лес да сваіх, Якаў Бяляеў вырашыў рызыкнуць і праехаць далей, наколькі будзе магчыма. Раптам наперадзе ён убачыў два лёгкія танкі і некалькі аўтамашын. Немцы спыніліся, аглядваючы мясцовасць і звяраючыся з картай. 

Бяляеў загадаў другой машыне вярнуцца ў штаб і дакласці аб высадцы дэсанта. Сам жа вырашыў іх затрымаць. Пакінуўшы шафёра ў машыне, ён узяў гранаты, выбраўся з браневіка і скрыўся ў траве. Дарэмна напарнік спрабаваў па руху травы вызначыць, дзе Бяляеў. Той лічыўся адным з лепшых майстроў маскіроўкі. 

І тут раздаўся выбух. Пасля таго, як рассеяўся дым, можна было ўбачыць нямецкі танк з разарванай гусеніцай. Другі выбух раздаўся пазней, калі вадзіцель бронемашыны ўжо вёў агонь з кулямёта па машынах. Легкавушка ўспыхнула і задымілася. Салдаты цэлымі і здаровымі вярнуліся да сваіх.

У «Кароткім канкрэтным пераказе асабістага баявога вопыту або заслуг» было сказана, што Якаў Бяляеў у раёне Астрашыцкага гарадка 25 чэрвеня 1941 года сваімі смелымі дзеяннямі знішчыў нямецкі танк, тры матацыклы і некалькі чалавек пяхоты праціўніка, а сваю машыну вывеў цэлай і непашкоджанай».

7 ліпеня 1941 года каля вёскі Сомры Якаў Бяляеў прыняў свой апошні бой. Бранярота, якая складалася з пяці машын і групы стралкоў, павінна была прыкрыць паўднёва-заходнюю ўскраіну Сомраў – толькі праз яе вораг мог прабіцца да магістралі Мінск – Магілёў. Лабавай атакай узяць вёску немцы не змаглі і сталі абыходзіць бронероту з фланга, спрабуючы вырашыць дзве задачы: акружыць яе і прабіцца да дарогі, па якой адыходзілі асноўныя сілы палка.

Пазней камандзір дывізіі генерал-маёр Русіянаў успамінаў: «Становішча тут склалася крытычнае. І тады камандзір разведвальнага батальёна маёр Барташ загадаў старшаму сяржанту Бяляеву і сяржанту Пахомаву выставіць свае браневікі на пагражальны ўчастак. Гэта былі надзейныя і вопытныя байцы. 

Браневікі Бяляева і Пахомава на вялікай хуткасці рушылі наперарэз немцам, якія заходзілі ў фланг батальёна. Укрыўшыся за паўразбураным каменным хлевам, Бяляеў чакаў, пакуль бронетранспарцёры падыдуць на дастаткова блізкую адлегласць. Вось адзін з іх паказаўся з-за павароту. Старшы сяржант даў доўгую чаргу з кулямёта. Бронетранспарцёр стаў, а затым густа задыміў – кулі трапілі ў бензабак. Пяхоту, што рассыпалася ў розныя бакі, Бяляеў скасіў трапным кулямётным агнём. Пратрымацца трэба было 20-30 хвілін, але яны цягнуліся доўга.

Бронетранспарцёр, які выскачыў аднекуль збоку, трыма стрэламі з гарматы пашкодзіў бранявік Бяляева. Вадзіцель быў паражоны напавал. Сам Бяляеў, атрымаўшы цяжкое раненне, на нейкае імгненне страціў прытомнасць. Апрытомнеў ён ад едкага дыму – бранявік гарэў. Але кулямёт быў цэлы, і герой, які сцякаў крывёю, працягваў змагацца ў палаючай машыне.

Доўгімі чэргамі ён падпаліў адзін бронетранспарцёр, затым пашкодзіў другі. Разведчыкі кінуліся да палаючага браневіка і выцягнулі з яго старшага сяржанта Бяляева, які быў абпалены і без прытомнасці. Так і не прыйшоўшы ў сябе, герой праз нейкі час памер. Цаной свайго жыцця ён забяспечыў разгром фашыстаў у вёсцы Сомры».

31 жніўня 1941 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Якаву Дзмітрыевічу Бяляеву пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ён быў пахаваны ў лесе каля вёскі Сомры.

Восенню 1961 года астанкі Якава Бяляева і яго баявых сяброў былі ўрачыста перапахаваны на гарадскіх могілках раённага цэнтра Крупкі. 9 мая 1962 года ў Дзень Перамогі ў Крупках адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Якаву Дзмітрыевічу Бяляеву. На гранітным абеліску высечаны надпіс: «Тут пахаваны савецкія воіны, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі 1941-1945 гадоў – Герой Савецкага Саюза Я.Д. Бяляеў і яго баявыя сябры».

Да месца адзначыць, што Стараслабодская базавая школа насіла імя 100-й ордэна Леніна стралковай дывізіі, якая гераічна змагалася ў тых месцах. І вось 23 лістапада 2003 года з нагоды ўрачыстага святкавання 80-годдзя з дня стварэння гэтай дывізіі быў адкрыты барэльеф Якаву Бяляеву. У 1964 годзе былая Федэратыўная вуліца ў Кінешме была перайменавана ў вуліцу Якава Бяляева. Яго імем названа вуліца ў Першамайскім раёне горада Мінска (ваенны гарадок Уручча). Імя героя носіць і вуліца ў горадзе Крупкі. Яго імя высечана на адной з пліт у мемарыяльнай зале Герояў Савецкага Саюза ў Беларускім Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Вечная памяць герою, які аддаў сваё жыццё за нашу Радзіму. 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.