krupki.by

ru RU be BE en EN

У Дзень падпісчыка гаражане выпісалі 97 экземпляраў раённай газеты "Крупскі веснік"



У Дзень падпісчыка гаражане выпісалі 97 экземпляраў раённай газеты "Крупскі веснік"

Автор / Общество / Пятніца, 20 Сакавік 2015 14:48 / Просмотров: 1747

У Дзень падпісчыка, які прайшоў у чацвер, 19 сакавіка, у паштовым аддзяленні сувязі «Крупкі 1»,  дзе прысутнічалі нашы карэспандэнты, было выпісана 197 экземпляраў газет і часопісаў, у тым ліку 97 экземпляраў раённай газеты. 

 

Падчас правядзення Дзён падпісчыкаў заўсёды даводзіцца пераконвацца, што значная колькасць жыхароў у аддзяленні сувязі і горада, і сельскія прыходзяць менавіта ў вызначаныя дні. Так надарылася і на гэты раз. Многія гараджане, ужо выпісаўшы тое або іншае перыядычнае выданне, чакалі адкрыцця абласнога Дня падпісчыка. Тым больш, што сёлета на прэзентацыю сваіх выданняў да крупчан, акрамя нас, прыехалі і прадстаўнікі абласной газеты «Мінская праўда». 

Тут жа, у аддзяленні, была арганізавана міні-выстава найбольш папулярных газет і часопісаў, іншай рэкламнай прадукцыі, прызоў і сувеніраў. Актыўным падпісчыкам уручаліся каляндарыкі, сувенірныя ручкі, блакноты з лагатыпамі газет «Крупскі веснік» і «Мінская праўда», маляўнічыя часопісы. 

Аляксандр ЗАКРЭЎСКІНачальнік Крупскага цэха сувязі Барысаўскага раённага вузла паштовай сувязі РУП «Белпошта» Людміла Пацэева, якая прымала самы непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве, напомніла, што падпіска на асноўныя выданні закончыцца 27 сакавіка, а на раённую газету «Крупскі веснік» – 29 сакавіка, выказала шкадаванні, што многія адкладваюць гэту справу на апошнія дні.

– Даводзіцца канстатаваць, што да заканчэння падпісной кампаніі на ІІ квартал бягучага года часу засталося зусім мала, – гаварыла Людміла Васільеўна. – У каталогах друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, якія, дарэчы, ёсць літаральна ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі, у тым ліку і ў перасоўных, а таксама ў грамадскіх распаўсюджвальнікаў, шмат самай рознай перыёдыкі. Хачу звярнуцца да крупчан з просьбай як мага хутчэй  наведаць паштовыя аддзяленні па месцы жыхарства, звяртацца да паштальёнаў, званіць да нас па тэлефоне 5-69-24 і выпісаць газету ці часопіс на свой густ. 

Паспяшайцеся, і ўжо ў першы дзень красавіка вы ўбачыце ў сваёй паштовай скрынцы любімае выданне. Мы заўсёды рады сустрэчы з вамі, нашы шаноўныя чытачы.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.