krupki.by

ru RU be BE en EN

Філіялам «Крупскага УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» адрамантаваны помнік у Ігрушцы



Філіялам «Крупскага УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» адрамантаваны помнік у Ігрушцы

Автор / Общество / Пятніца, 18 Май 2018 16:16 / Просмотров: 1384

Помнік – манументальная скульптура салдата і партызанкі – у аграгарадку Ігрушка быў устаноўлены ў далёкім 1967 годзе на ўвекавечванне памяці 93-х аднавяскоўцаў, загінуўшых у часы Вялiкай Айчыннай вайны. З цягам часу ён паступова старэў i губляў свой велічны выгляд. Нават пагражаў разбурэннем. І вось чатыры гады таму, дзякуючы філіялу «Крупскае УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» і непасрэдна яго начальніку Ігару Сапегіну помнік быў капітальна адрэстаўрыраваны, абноўлены і атрымаў другое нараджэнне.

Усе чатыры гады кіраўніцтва Крупскага УМГ не пакідае без увагі гэты помнік. Яго рамонт сёлета праходзіў у рамках праекта «Манументы Перамогі», які прадугледжвае аднаўленне мемарыяльных помнікаў і манументаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Ініцыятарам праекта выступае ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».
Падчас правядзення рамонту былі ўстаноўлены бартавыя бетонныя камні, металічныя агароджванні, зроблена тынкаванне гладкіх фасадаў па камні, бетоне, уладкаваны плітныя тратуары, праведзена грунтоўка, шпаклёўка і афарбоўка фасадаў, устаноўлены таблічкі.

Калі работы былі закончаны, адбылася ўрачыстасць з нагоды адкрыцця помніка.

– Наша арганізацыя працягвае добрыя традыцыі – праводзіць рэканструкцыю і рамонт помнікаў, мемарыялаў і памятных месц, – адзначыў начальнік філіяла «Крупскае УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» Ігар Сапегін. – Помнікі – гэта наша жывая гісторыя, і яны напамінаюць усім жывучым на гэтай зямлі, цаной якіх велізарных страт заваяваны свабода і незалежнасць нашай Радзімы. А наш уклад у іх аднаўленне – даніна памяці загінуўшым.

У сваім выступленні дырэктар Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Бальбот гаварыла аб тым, што толькi ў Крупскiм раене ў гады Вялікай Айчыннай вайны загінула больш 7 тысяч чалавек, былі спалены 10 вёсак і часткова – 12.

– Сёння мы знаходзімся ў вёсцы з прыгожай назвай Ігрушка. Няма такога кутка на нашай зямлі, які не стаў бы месцам, звязаным з народным подзвігам, – працягвала Тамара Уладзіміраўна. – І няма такога месца, дзе не ўшаноўваюць абеліскі, воінскія пахаванні, помнікі, мемарыялы. Іх на Крупшчыне каля ста. Любоў да Радзімы, гісторыі краю, яе традыцый праяўляецца ў клопаце аб роднай зямлі, гістарычных памятных месцах і беражлівых адносінах да таго, што для нас дарагое і святое. Мір, які адстаялі нашы бацькі, дзяды і прадзеды, мы абавязаны захаваць. Яны павінны ведаць, што мы іх помнім, шануем і ганарымся!

Відавочна, што беларускiя газавiкi не толькі лічаць, што трэба берагчы і захоўваць гістарычную і культурную спадчыну, але і на практыцы здзяйсняюць гэта. Тут перакананы, што яны павінны рабіць усё магчымае, каб захаваць памяць для наступных пакаленняў, бо без мінулага, як вядома, няма ні сённяшняга, ні будучага.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.