krupki.by

ru RU be BE en EN

Старшыня Акцябрскага сельскага Савета дэпутатаў: "Малая радзіма пачынаецца з парадку на зямлі"



Старшыня Акцябрскага сельскага Савета дэпутатаў: "Малая радзіма пачынаецца з парадку на зямлі"

Автор / Общество / Серада, 20 Чэрвень 2018 09:47 / Просмотров: 2379

Для органаў самакіравання бягучы год стаў знакавым – прайшлі выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання, Указам Прэзідэнта гэты год аб’яўлены Годам малой радзімы, у адным з выступленняў Кіраўнік краіны вызначыў прыярытэты ў дзейнасці дэпутатаў мясцовых Саветаў: дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, прыняць зацікаўлены ўдзел у яго жыцці, падтрымаць. У гэтым прызначэнне дэпутатаў.

Аб дзейнасці дэпутатаў новага склікання наша размова са старшынёй Акцябрскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаілам КРЫШАНЕМ.

– Малая радзіма пачынаецца з парадку на зямлі. Прычым калі аб ім дбаюць не толькі мясцовыя ўлады, але і арганізацыі, прадпрыемствы, жыхары. Толькі талакой можна зрабіць родны куток яшчэ больш прыгожым, утульным і камфортным для жыцця і адпачынку. Сельскім Саветам дэпутатаў распрацаваны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, дзе запланавана стварыць месцы для сямейнага адпачынку, прывесці ў парадак малыя архітэктурныя формы, лаўкі, альтанкі. На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца зоны адпачынку «Камсамольскі бераг», «Панская купальня», «Шып», «Залаты рог», а таксама «Сялява Тур» у вёсцы Прошыка, «Кемпінг-1» у аграгарадку Калодніца, экалагічная сцяжына «Прошыцкія балоты». У сферы аграэкатурызму зарэгістраваны 7 аграсядзіб: у вёсцы Старожышча – 3, у аграгарадку Калодніца – 2, па адной аграсядзібе ў вёсках Дубы і Прошыка. Але пажадана, каб колькасць аб’ектаў турыстычнага бізнесу і аграрных сядзіб павялічылася. У нас шмат добрых месцаў для прыёму турыстаў, як і цікавых аб’ектаў гісторыі і культуры.

– Вам, Міхаіл Іванавіч, можна па-добраму пазайздросціць, бо ніякі сельсавет не можа пахваліцца такой колькасцю зон адпачынку. Але ж гэта накладвае і пэўныя абавязацельствы. Ці не так?

– Бясспрэчна, што возера Сялява прыцягвае да сябе, асабліва ў летні перыяд, дзясяткі тысяч адпачываючых. За кожнай з зон замацаваны арганізацыі і прадпрыемствы, якія і імкнуцца стварыць дастойныя ўмовы для правядзення вольнага часу шматлікіх гасцей. Альтанкі, спецыяльныя месцы для стаянкі аўтамашын і развядзення вогнішчаў, пляцоўкі для гульні ў валейбол – усё гэта арганізоўваюць Крупскі лясгас, заказнік рэспубліканскага значэння «Сялява», упраўленне па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.

– Адным з пунктаў навядзення парадку на зямлі з’яўляецца знішчэнне баршчэўніку Сасноўскага. Што вы скажаце на гэты конт?

– Апошнім часам работа па ліквідацыі гэтай інвазіўнай расліны ў нас актывізавалася. Некалькі дзён на тэрыторыі сельсавета працавалі прадстаўнікі спецыялізаванай арганізацыі, якія і вялі апрацоўку плошчаў на 8 гектарах у вёсках Забор’е, Дубы, Гузовіна, Дакучыно, Дубраўка. Спецыялісты адзначалі, што шанцаў выжыць у баршчэўніка пасля апрацоўкі яго «Тэрсанам» мінімум. На жаль, з кожным годам выяўляюцца ўсё новыя і новыя плошчы, засеяныя ядавітымі парасонікамі. Аднак усе месцы, дзе расце гэты «зялёны захопнік», нанесены на спецыяльную карту, у адпаведнасці з якой і ідзе работа. Галоўнае – не даць расліне зацвісці і распаўсюдзіць сваё насенне. Асобныя жыхары, якія сочаць за сваімі зямельнымі ўчасткамі, з баршчэўнікам змагаюцца з дапамогай рыдлёўкі. Ранняй вясной падсякаюць агрэсара пад корань і жывуць сабе спакойна. 

– Раскажыце, калі ласка, аб выкананні Указа № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці».

– Гэты Указ быў падпісаны яшчэ ў 2012 годзе, і яго дзеянне накіравана ў першую чаргу на прывядзенне ў парадак сельскіх сядзіб і зямельных участкаў, якія засталіся незапатрабаваныя. Штогод мы абследуем усе населеныя пункты, зацвярджаем адпаведныя спісы. На сходах грамадзян, падчас Адзіных дзён інфармавання расказваем людзям пра наступствы безгаспадарчага ўтрымання жылля. Знос, дарэчы, прымяняецца як крайняя мера. Яна датычыцца ў большай ступені старых, непрыдатных будынкаў, якія не выкарыстоўваюцца па прызначэнні больш за тры гады. За мінулы год за кошт уласных сродкаў знесены 4 старыя дамы, сёлета запланавана знесці 7.

Пустуючыя дамы – самы праблемны момант у навядзенні парадку. Справа ў тым, што часта спадчыннікі з’язджаюць у розныя краіны, у Расію, напрыклад. І калі цяперашнія ўладальнікі паміраюць, складана адшукаць сваякоў, якія маглі б жыць і прыглядаць за ўчасткам. І мы актыўна вядзём пошукі, хоць гэта і няпроста. Калі знаходзім гэтых людзей, то дасылаем ім усе неабходныя дакументы. Работа вельмі скрупулёзная, цяпер мы сталі знаходзіць сваякоў нават праз сацыяльныя сеткі. Скажам, дзеці гэтых людзей зарэгістраваныя там, мы ім пішам.

– Ведаю, што па пытаннях супрацьпажарнай бяспекі вы працуеце ў цеснай звязцы з супрацоўнікамі МНС, а таксама ўчастковым. Як праводзіцца работа сярод грамадзян, якія складаюць так званую групу рызыкі?

– Пасля рэарганізацыі адміністрацыйных адзінак у склад сельсавета ўвайшло 46 населеных пунктаў. Многія з іх даволі аддаленыя ад цэнтра сельсавета, у некаторых засталося літаральна па некалькі жыхароў. Гэта вёскі Красновінка, Шарпілаўка, Астроўкі, Шкорнеўка, Луцішча, Шарнева, Хватынка і іншыя. Усіх стараемся наведваць, правяраць стан пажарнай бяспекі, гутарыць, пераконваць. Не заўсёды, праўда, выпадае наведаць домаўладанні разам з пастаянна дзеючай аглядавай камісіяй па каардынацыі дзеянняў па пытаннях папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх. Але асаблівую ўвагу ўдзяляем адзінокім і тым, якія адзінока пражываюць. Вялікае значэнне маюць індывідуальныя гутаркі на тэму бяспекі. Напрыклад, усе ведаюць, што курыць у ложку небяспечна. Ды, аказваецца, нагадваць курцам аб гэтым трэба штодня, бо прычынай пажараў вельмі часта становіцца менавіта бяспечнасць гаспадароў.

– І напрыканцы раскажыце аб сваіх памочніках-дэпутатах, тым больш, што асобныя з іх выбіраюцца на гэту адказную пасаду не адно скліканне.

– Нашы дэпутаты сустракаюцца з выбаршчыкамі, праводзяць сходы ў сельскіх населеных пунктах, імкнуцца вырашаць надзённыя праблемы вяскоўцаў. У прыватнасці, з вялікай адказнасцю адносяцца да грамадскіх абавязкаў загадчыца Дубраўскага сельскага клуба-бібліятэкі Ірына Прысь, загадчыца ФАПа вёскі Слабада Жанна Нізавец, лабарант Абчугскай урачэбнай лабараторыі Святлана Смык, пенсіянер Мікалай Раманчык з вёскі Бобрык і іншыя.  

Асаблівую ўвагу яны праяўляюць да пажылых людзях, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, шматдзетных сем’яў. Іх часта можна бачыць сярод людзей, яны цікавяцца, як моладзь праводзіць вольны час, прынцыпова і патрабавальна падыходзяць да парушальнікаў працоўнай дысцыпліны. Дэпутацкія абавязкі – справа нялёгкая, але нашы дэпутаты з імі спраўляюцца.

У Год малой радзімы трэба прывучаць землякоў, каб самі наводзілі парадак, бралі ўдзел у добраўпарадкаванні. І ў першую чаргу – на сваіх участках. Трэба зрабіць так, каб не было закінутых зямель і ўчасткаў. Не павінна быць паламаных платоў і дрэў, пакінутых дамоў. Гэта прапісныя ісціны, але займацца імі трэба пастаянна.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.