Дэлегацыі са ўсіх раёнаў Міншчыны прыехалі на зону адпачынку «Камсамольскі бераг», каб добра адпачыць, адсвяткаваць Дзень моладзі, паказаць сябе ў спартыўных і творчых спаборніцтвах падчас праграмы турзлёту.
На другі дзень фэсту надворье сапсавалася , істотна пахаладала і пайшоў дождж. Але што гэта для сапраўдных турыстаў?! Праграма спаборніцтваў была выканана ўся без астатку. А вынікі паказалі, што камадна Крупскага раёна стала лепшай.
– Усе сапернікі былі вельмі моцныя, таму нам давялося добра пастарацца, каб перамагчы, – адзначае капітан каманды, першы сакратар Крупскага РК ГА «БРСМ» Уладзімір Рогаў. – Кожны з нас выкладваўся па поўнай. Камандная згуртаванасць і імкненне да перамогі дазволілі нам заваяваць заветны кубак фестываля.