У мінулую сераду, 25 сакавіка, для аўтараў работ, прадстаўленых на выставе ў Крупскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, арганізавалі сустрэчу за «салодкім» сталом. Майстры «залатога» ўзросту прадставілі свае творчыя здабыткі для ўдзелу ў трэцім этапе марафону-конкурсу «Серебряная нить». Выстава іх работ пачала работу з 15 сакавіка і будзе доўжыцца да 10 красавіка. Падчас сустрэчы яны ахвотна дзяліліся між сабой вопытам, праводзілі майстар-класы.
Вольга БАРАВУЛЯ.