krupki.by

ru RU be BE en EN

З 16 па 22 верасня праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці



З 16 па 22 верасня праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці

Автор / Общество / Аўторак, 18 Верасень 2018 16:26 / Просмотров: 1840

На працягу некалькіх гадоў экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля» праходзіць у Беларусі і многіх іншых краінах свету. Галоўная яе задача – акцэнтаваць увагу на пытаннях забруджвання атмасферы шкоднымі выкідамі ад транспарту.

Аб Сусветным дні без аўтамабіля і мерапрыемствах, якія будуць праходзіць у гэты час, расказвае галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ніна КРАСЬКО:

– Вядома, што аўтамабілі не толькі забруджваюць атмасферу, але і забіраюць у нас грамадскую прастору: вуліцы, двары, зялёныя зоны. Таму эколагі і заклікаюць унесці свой уклад у агульную справу аднаго дня і адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіля. Падлічана, што доля шкодных выкідаў у навакольнае асяроддзе прамысловых прадпрыемстваў Мінска – 15-20%, усё астатняе – «заслуга» аўтамабільнага транспарту.

А рашэнне праблем, безумоўна, залежыць ад многіх фактараў. У прыватнасці, ад абнаўлення аўтапарка, павышэння якасці паліва, удасканалення гарадской інфраструктуры, у тым ліку для веласіпедыстаў, будаўніцтва шматузроўневых развязак, развіцця сістэмы грамадскага, асабліва электрыфіцыраванага, транспарту, іншых важных аспектаў.

На працягу Еўрапейскага тыдня мабільнасці праводзіцца нямала асветніцка-адукацыйных кампаній, пазнавальных мерапрыемстваў, а таксама тэматычныя веласіпедныя і пешыя экскурсіі. Традыцыйна ў сталіцы будуць арганізаваны тэматычныя семінары, прэс-канферэнцыі, выставы, велапрабегі, гульнёвыя праграмы для дзяцей і моладзі. праводзяцца работы па абуладкаванні велапарковак, паніжэнні бардзюраў, арганізуецца бясплатны праезд у грамадскім транспарце для ўладальнікаў аўтамабіляў і г.д.

У Дзень без аўтамабіля 22 верасня ў буйных гарадах аўтамабілістам прадаставяць бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Для гэтага трэба прад’явіць вадзіцельскае пасведчанне і тэхпашпарт на машыну. У Мінску, да прыкладу, у 2016 годзе гэтым правам скарысталіся 6,5 тыс. жыхароў горада, у 2017-м – 16,5 тыс.

Дзень без аўтамабіля – заключнае мерапрыемства Еўрапейскага тыдня мабільнасці. 22 верасня з 6.00  да 24.00 на вул. Леніна горада Мінска будзе перакрыты рух аўтамабільнага транспарту. Участак гэтай вуліцы ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава пераўтворыцца ў святочную пляцоўку. У 14.00 тут стартуе дзіцячая забаўляльная праграма. Наведвальнікаў чакаюць гульні, конкурсы, аквагрым і твыстынг, канцэрт. На пляцоўцы будзе арганізаваны фуд-корт. Тут жа будуць праводзіцца экалагічныя майстар-класы і конкурсы. Прызначана прэзентацыя электравеласіпедаў, электрасамакатаў, электраскутараў. Таксама адбудзецца выстава дрэў і кветак ад батанічнага сада. Уладальнікі двухколавага транспарту змогуць наведаць пункт страхавання веласіпедаў і, як кажуць, на ўсялякі пажарны заключыць адпаведны дагавор. Таксама будзе магчымасць зрабіць бясплатны рамонт і наладку жалезнага каня. Многіх, пэўна, зацікавіць выстава веласіпедаў ад сталічнага вытворцы. Выпрабаваць незвычайныя адчуванні можна будзе ў аўтамабілі-перавёртышы ад Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

З 17.00 на пляцоўцы пачнецца канцэрт. Вечарам да ўвагі наведвальнікаў тэатр «ИнЖест» прапануе перфарманс. У праграме мерапрыемства таксама экстрым-выступленні веласіпедыстаў, шоў-конкурс веласіпедаў, якія свецяцца, жывыя скульптуры і многае іншае. А ў 21.00 арганізатары свята прапануюць паўдзельнічаць у начной велапрагулцы да Нацыянальнай бібліятэкі.

Акрамя таго, падчас правядзення акцыі можна абмеркаваць тэму развіцця веласіпеднага руху, а таксама яшчэ раз напомніць жыхарам аб праблемах, што наносіць аўтамабіль. Карацей кажучы, чым больш людзей хоць бы часам адмовяцца ад асабістага аўта і перасядуць на веласіпед, тым чысцейшым будзе паветра, якім мы ўсе дыхаем. Да месца адзначыць, што мерапрыемствы ў Дзень без аўтамабіля будуць арганізаваны і ў нашым раёне. 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.