krupki.by

ru RU be BE en EN

Людзі, што змаглі спасцігнуць майстэрства жыцця, –  добры прыклад для кожнага з нас



Людзі, што змаглі спасцігнуць майстэрства жыцця, –  добры прыклад для кожнага з нас

Автор / Общество / Панядзелак, 01 Кастрычнік 2018 10:23 / Просмотров: 993

Таццяна Яўгенаўна Кухлеўская, Алена Аляксандраўна Зайцава і Валянціна Іванаўна Мініч – гэтых цудоўных прыгожых жанчын добра ведаюць у нашым раёне. Яны – вядомыя прадстаўніцы старэйшага пакалення банкаўскіх, педагагічных і сельскагаспадарчых работнікаў.

Сваёй шчырай працай яны ўнеслі вялікі ўклад у развіццё гэтых важных сфер дзейнасці. А зараз больш часу для захапленняў і творчасці – і яны выкарыстоўваюць гэта на ўсе сто працэнтаў.

Таццяна Яўгенаўна, Алена Аляксандраўна і Валянціна Іванаўна актыўныя ўдзельніцы грамадскага жыцця. Іх можна ўбачыць на шматлікіх імпрэзах, конкурсах, выставах, сустрэчах, вечарынах. Яны адмысловыя рукадзельніцы і кулінары, заўзятыя кветкаводы і агародніцы, добра спяваюць і захапляюцца паэзіяй. І кожная – вельмі глыбокая, цікавая, рознабаковая асоба. Менавіта таму да гэтых жанчын заўсёды цягнуцца людзі, яны жаданыя госці ў сваіх працоўных калектывах, да іх аўтарытэтнага слова прыслухоўваюцца і маладыя, і сталыя.

Майстэрства жыцця, актыўнасць, неабыякавасць да таго, што адбываецца навокал, непасрэдны ўдзел у самых розных справах – добры прыклад для кожнага з нас.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.