krupki.by

ru RU be BE en EN

Амаль 350 чалавек прынялі ўдзел у акцыі «Чысты лес»



Амаль 350 чалавек прынялі ўдзел у акцыі «Чысты лес»

Автор / Общество / Серада, 24 Кастрычнік 2018 15:40 / Просмотров: 1666

Наводзіць парадак у лясных масівах, вакол вёсак, аграгарадкоў 20 кастрычніка выйшлі амаль 350 чалавек, з іх 280 работнікаў лясгаса і звыш 60 добраахвотнікаў. У Год малой радзімы асноўная ўвага была ўдзелена мемарыяльным комплексам і помнікам. Падчас акцыі былі задзейнічаны 22 аб’екты, на якіх праводзіліся работы. Убралі амаль 6 кубічных метраў смецця вакол аўтадарог і населеных пунктаў, на месцах адпачынку, таксама правялі ачыстку лесу ад захламленасці і ўбралі 59 кубічных метраў галля, амаль на 22-гектарнай плошчы пасадзілі 17 200 дрэў.

– Садзейнічанне падтрыманню ў належным стане земляў ляснога фонду з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна, – адзначыла намеснік дырэктара Крупскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Наталля Камовіч. – Разам з тым, па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках. Менавіта для прыцягнення мясцовага насельніцтва, моладзі, грамадскасці да дзейнасці лясной гаспадаркі і праводзілася добраахвотная акцыя «Чысты лес». Загадзя ў нас была створана рабочая група, распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў, вызначаны аб’екты. У прыватнасці, работнікамі Бобрскага доследна-вытворчага лясніцтва наведзены парадак ля помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Чабатарову, ачышчаны ад захламленасці кварталы 54, 62, 63, 55, 65, на двухгектарнай плошчы пасаджаны саджанцы.

Далей Наталля Камовіч назвала аб’екты, на якіх працавалі ў мінулую суботу работнікі ўсіх лясніцтваў. У многіх кварталах лясніцтваў лес ачышчаўся ад захламленасці, убіраліся месцы адпачынку і прыбярэжныя палосы возера Сялява, спальваліся парубачныя рэшткі, вялася пасадка лясных культур.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

12 апреля "прямую ли­нию" проведет первый замес­титель председателя райисполкома

В субботу, 12 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый замес­титель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

18 апреля пройдет "прямая линия" с начальником областной инспекции охраны животного и растительного мира

18 апреля с 11.00 по 12.00 часов пройдет «круглый стол» и прямая телефонная линия с участием начальника Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Зубаирова Роберта Равильевича, представителей РГОО «Белорусского общества охотников и рыболовов», Минского ГПЛХО и представителей арендаторов охотничьих угодий по телефону 80173544084, по вопросам ведения охотничьего хозяйства и охоты.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.