krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»



У Крупках прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»

Автор / Общество / Аўторак, 27 Лістапад 2018 15:21 / Просмотров: 2755

Месца сустрэчы – Крупская раённая бібліятэка. Сярод гасцей – старшыня Мінскай абласной арганізацыі «БСЖ» Святлана Сарока. Аб рабоце раённага аб’яднання за два з паловай гады расказала яго старшыня Лілія Федзькіна.

Затым абралі новае праўленне і старшыню аб’яднання – Алену Бомбераву, дырэктара сярэдняй школы № 1 горада Крупкі. Чалавека творчага, ініцыятыўнага і крэатыўнага. Пасля Святлана Сарока распавяла пра мэты і задачы, якія ставіць перад сабой «Беларускі саюз жанчын», і аб мерапрыемствах, якія праводзяцца абласной арганізацыяй. А таксама запрасіла крупчан прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх акцыях і праектах.

– Крупскай зямлі ёсць чым ганарыцца і што паказаць, яна багатая на слаўных жанчын, на дружныя сем’і, на таленавітых людзей. Трэба, каб іх імёны загучалі і за межамі Крупшчыны, – падкрэсліла Святлана Сарока.

Прыемны момант. Старшыня Мінскай абласной арганізацыі «БСЖ» уручыла падарункі Ліліі Федзькінай і Алене Бомберавай. Крупчанкі атрымалі парасонікі з лагатыпам і пажаданні дажджу на ўдзячныя справы. Госці ў памяць аб сустрэчы падарылі новы буклет аб Крупшчыне.

А мы скарысталіся выпадкам і задалі некалькі пытанняў Святлане Сарока.

– Старшыня Мінскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», дырэктар Палаца культуры ў Маладзечне, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, член савета фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва і прыгожая жанчына… Святлана Рыгораўна, як Вам удаецца ўсё гэта ў сабе спалучаць?

– На самой справе ўсё проста: я займаюся тым, што мне вельмі падабаецца.

– Вы маеце на ўвазе жаночыя справы?

– Так яно і ёсць. На рахунку Беларускага саюза жанчын мноства добрых спраў і запатрабаваных ініцыятыў, якія сталі важкім укладам у развіццё Міншчыны. Прызнаннем гэтай плённай працы стала прэзідэнцкая прэмія «За духоўнае адраджэнне», уручаная арганізацыі сёлета. Вядома ж, усё гэта дзякуючы велізарнай працы таленавітых людзей, якія стаялі ля вытокаў грамадскага фарміравання. Яны змаглі стварыць надзейны касцяк і павесці за сабой іншых неабыякавых, ініцыятыўных і творчых сучасніц. Ім памнажаць спадчыну, якая дасталася, і з узмоцненай энергіяй увасабляць у жыццё новыя не менш значныя праекты.

– І за два гады на пасадзе старшыні абласной арганізацыі Вы зрабілі шмат чаго новага.

– Сапраўды. Мы стварылі вельмі многа новых праектаў. Напрыклад, «Асоба эпохі» і «Жанчына-легенда». Запрашаем знакамітых жанчын, якія праявілі сябе ў розных прафесіях: знакамітых артыстаў, спевакоў, спартсменаў і г.д. Так, прайшлі сустрэчы з народнымі артысткамі Беларусі Марыяй Захарэвіч і Наталляй Гайда. Яны расказалі жанчынам, як знайшлі сябе ў жыцці і колькі цяжкасцяў ім прыйшлося пераадолець. І пры ўсім пры тым яны змаглі захаваць і знешнюю прыгажосць, і прыгажосць душы.

– Наколькі я ведаю, упершыню сталі праводзіць праект «Жанчына года Міншчыны».

– Ён прайшоў у лютым гэтага года. У праекце ўдзельнічалі 28 прадстаўніц. Усе таленавітыя, прыгожыя і дастойныя высокага тытула. Іх усіх ушанавалі. На рэспубліку вылучаны шэсць.

– Вялікая ўвага ўдзяляецца сям’і…

– І гэта сапраўды так. Значнае мерапрыемства, якое мы правялі ў гэтым годзе ўпершыню і будзем праводзіць яго далей, – гэта абласное свята Дзень сям’і. Напярэдадні праводзіліся конкурсы і падведзены вынікі. Адзін з іх – фотапраект «Самая дружная сям’я выбаршчыкаў». Пераможцы ў Дзень сям’і атрымалі сертыфікат «Падарожжа па малой радзіме» – наведвалі цікавыя мясціны Беларусі. Вось такая прыемная магчымасць адпачыць усёй сям’ёй. А яшчэ падводзілі вынікі фотаконкурсу «Жизнь замечательных семей Минщины». Розныя намінацыя – розныя сем’і, цікавыя фотаздымкі. У Дзень сям’і аб’яўляем намінацыю «Родительская гордость». Героі – сем’і, якія выхавалі дзяцей, вядомых ва ўсёй краіне. У Тыдзень маці аб’яўляем намінацыю «Материнская слава». Грамадскасці трэба расказваць і паказваць людзей, якімі ганарыцца Беларусь.

– Рэалізуеце таксама праекты і да Года малой радзімы…

– І такіх праектаў у нас шмат. Усіх і не пералічыш: «Землякі», «Здесь живу и край мне этот дорог». Праводзім вечары-сустрэчы са знакамітымі землякамі, якія праславілі Міншчыну, ушаноўваем жанчын, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Есць і такі праект да Года малой радзімы «От матери – дочери, от отца – сыну» – праект сямейных дынастый, якія прадстаўляюць работы розных дэкаратыўных накірункаў. Цікавы праект «Пленэр-свята зямлі беларускай». Збіраюцца мастакі – члены Саюза мастакоў Беларусі. Сродкі, атрыманыя з продажу работ, пералічваюцца ў Івянецкі дом-інтэрнат.

– Ну і, канечне ж, ёсць і такія мерапрыемствы, якія праводзіць менавіта Мінская абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын?

– І дапоўню: у Беларусі мы адзіныя, хто праводзіць акцыю «Благородство». Мы ўручаем падзякі кіраўнікам мужчынам, хто матэрыяльна дапамагае «БСЖ». І робіцца гэта ў Дзень жанчын. Мужчыны запрашаюцца на раённыя мерапрыемствы і старшыні аб’яднанняў уручаюць ім падзякі. Трэба адзначыць, гэта з’яўляецца добрым стымулам для моцнай паловы чалавецтва.

– І напрыканцы, што Вы пажадаеце жанчынам-крупчанкам?

– Надвор’я ў доме. Наша сіла – у нашай мудрасці і дабрыні. Жаночага шчасця і добрых спраў.

Автор

Марина Бавтрукевич

Марина Бавтрукевич

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.