krupki.by

ru RU be BE en EN

Літаратурна-музычнае падарожжа пройдзе ў дзіцячым садзе «Алёнка»



Літаратурна-музычнае падарожжа пройдзе ў дзіцячым садзе «Алёнка»

Автор / Общество / Чацвер, 21 Люты 2019 08:22 / Просмотров: 1790

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. Дата святкавання абрана ў памяць людзей, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы. Адбылося гэта ў горадзе Дака (цяпер сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года.

Галоўная мэта свята – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзіна карыстацца роднай мовай. У гэты дзень у школах праводзяцца Дні і Тыдні мовы, ладзяцца спецыяльныя дыктанты, канцэрты, іншыя пазнавальныя і навучальныя мерапрыемствы.

Вось і ў нашым садку ў Міжнародны дзень роднай мовы пройдзе літаратурна-музычнае падарожжа «Беларусь – наша Радзіма», падчас якога мы будзем далучаць дзяцей да нацыянальных традыцый і творчасці беларускіх паэтаў. Удзел у мерапрыемстве, якое рыхтуюць музычны кіраўнік Ірына Шапавал, кіраўнік па фізічнаму выхаванню Нона Бугаец разам з выхавацелем, аўтарам гэтых радкоў, прымуць выхаванцы старшай групы № 2 і іх бацькі.  

У падарожжа яны адправяцца на цягнічку, дзе на прыпынку «Вершавальны» будуць дэкламаваць вершы, на прыпынку «Ветлівыя словы» будуць вітаць гасцей свята ветлівымі словамі, на прыпынку «Павучальны» ўзгадаюць пра Францішка Скарыну, раскажуць прыказкі і прымаўкі пра навуку і веды. Будуць выконваць таксама беларускія песні «Госцейкі» і «Цік-так ходзікі», прымаць удзел у нацыянальных гульнях «Яшчур» і «Гарлачык», разам з бацькамі адгадваць загадкі-жарты і быць перакладчыкамі з рускай мовы на беларускую, пастараюцца запомніць 10 запаведзяў аб мове Віктара Шведа «Мову родную беражы».

І напрыканцы мерапрыемства нашы выхаванцы запросяць усіх размаўляць у гэты дзень на такой мілагучнай і пяшчотнай беларускай мове. Тым самым маленькія грамадзяне далучацца да роднай мовы, да культурнай спадчыны свайго народа, бо гэта нашы карані, нашы вытокі. 

Каб свята атрымалася прыгожым, бацькі выступілі спонсарамі ў набыцці тканіны і тасьмы для беларускіх строяў, а наш супрацоўнік, чараўніца Ніна Ярмоленка, пашыла ўсю гэту прыгажосць. Вялікі ёй дзякуй!

Вольга ЗМІТРАКОВІЧ, выхавацель дзіцячага садка «Алёнка».

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.