«Гадзіна Зямлі» з’яўляецца найбольш вядомай экалагічнай акцыяй у гісторыі чалавецтва. У мінулым годзе ў ёй прыняло ўдзел больш 2-х мільярдаў чалавек з 187 краін свету, была выключана падсветка больш чым 3 100 архітэктурных аб’ектаў. У Беларусі мерапрыемствы прайшлі ў 22 населеных пунктах, была адключана падсветка цэнтральных архітэктурных аб’ектаў.
Выключаючы святло на адну гадзіну (з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе), людзі, кампаніі і мясцовыя ўлады ўзнімаюць на паверхню праблемы змянення клімату, энергазберажэння і захавання рэсурсаў у цэлым. Акцыя «Гадзіна Зямлі» штогод заклікае людзей змяніць простыя штодзённыя звычкі, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, што адпавядае палажэнням Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 14 чэрвеня 2007 года.
Арганізатары заклікаюць усіх нераўнадушных да будучага планеты ў гэты дзень на 60 хвілін адключыць святло і бытавыя прыборы.