krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім раёне стартаваў конкурс маладых паэтаў



У Крупскім раёне стартаваў конкурс маладых паэтаў

Автор / Общество / Пятніца, 29 Сакавік 2019 10:07 / Просмотров: 1150

Яго праводзяць Крупская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы і рэдакцыя раённай газеты «Крупскі веснік». Конкурс мае на мэце выявіць і падтрымаць маладыя паэтычныя таленты і прысвячаецца Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
– «Душы ўзнёсласць і натхненне» (тэматыка вершаў не абмежавана);
– «Слаўлю свой край» (вершы, прысвечаныя малой радзіме);
– «Подзвіг дзеля мірнага жыцця» (да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).

У кожнай намінацыі адзін удзельнік можа прадставіць да 5 вершаў.

Узрост удзельнікаў – ад 16 да 30 гадоў.

Конкурсныя работы накіроўваюцца да 20 красавіка 2019 года ў Крупскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы па адрасе: 222001 г. Крупкі, вул. Інтэрнацыянальная, 1 альбо на электронны адрас бібліятэкі Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 мая 2019 года.

Пераможцы конкурсу будуць запрошаны на абласны злёт маладых паэтаў Міншчыны «Нас слова Купалы да творчасці кліча».

Лепшыя вершы будуць надрукаваны у раённай газеце «Крупскі веснік» напярэдадні 3 ліпеня – Дня Незалежнасці і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аргкамітэт.

Автор

admin

admin

Актуально

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.