krupki.by

ru RU be BE en EN

З 1 красавіка лавіць рыбу можна толькі з берага



З 1 красавіка лавіць рыбу можна толькі з берага

Автор / Общество / Нядзеля, 31 Сакавік 2019 10:35 / Просмотров: 1200

Нераст – важнейшае звяно ў жыццёвым цыкле рыб. Ён забяспечвае аднаўленне і і няспыннае абнаўленне відаў. Большасць рыбы, якая знаходзіцца ў беларускіх вадаёмах, нерасціцца вясной, таму ў гэты перыяд уводзяцца асобыя ахоўныя меры. Вось што аб гэтым расказвае старшы дзяржаўны інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі Сяргей ЧУБКОЎ.

– У Мінскай вобласці забарона на лоўлю рыбы пачне дзейнічаць з 1 красавіка і падоўжыцца па 30 мая. У гэтыя ж тэрміны забараняецца здабываць рака вузкапалага (доўгапалага).

Падчас нераставай забароны аматарскае рыбалоўства поўнасцю не забаронена, але істотна абмежавана: рыбачыць можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным або двайным, ці трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), са штучных збудаванняў (акрамя чыгуначных ці іншых мастоў, плацін, ля шлюзаў, помпавых станцый і іншых гідратэхнічных збудаванняў).

Прымяненне любых іншых прылад або спосабаў лоўлі ў перыяд забароны кваліфікуецца як парушэнне і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. За вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу парушальнік абавязаны пакрыць урон, які ў перыяд нераставай забароны вылічваецца па трайных таксах. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь з’яўляецца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.

На працягу ўсяго перыяду забароны нельга карыстацца маламернымі судамі – не толькі для рыбалоўства, але і для іншых мэт.

Тэрміны агульнай вясновай забароны перасякаюцца з нераставымі забаронамі, устаноўленымі асобна на некаторыя віды рыбы – шчупака, судака, сома. Такую рыбу, злоўленую у перыяд забароны на здабычу канкрэтнага віду, неабходна адпусціць назад у вадаём.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.