krupki.by

ru RU be BE en EN

Ягодникам разрешили использовать "комбайны"



Ягодникам разрешили использовать "комбайны"

Автор / Общество / Серада, 10 Красавік 2019 16:45 / Просмотров: 1428

Чарніцы і журавіны ў нашых лясах можна будзе збіраць па-новаму. Змены зафіксаваны ў пастанове Міністэрства лясной гаспадаркі «Аб зборы дзікарослых ягад». Адно з галоўных новаўвядзенняў – так званыя «камбайны» (яны ж скрабкі, грэбені) перастаюць быць незаконнымі прыладамі нарыхтоўкі ляснога ўраджаю.

Абноўлены Лясны кодэкс і пастанова Мінлясгаса далі дакладнае вызначэнне легальных нарыхтоўчых «машынак» – прыстасаванне для збору дзікарослых ягад традыцыйна павінна складацца з зубоў, ёмістасці назапашвальніка, трымальніка (ручак). Але адлегласць паміж зубамі жорстка рэгламентуецца – не менш 0,5 см, корпус прыстасавання і зубы вырабляюцца з пластмасы, металу, драўніны, гумы або іх камбінацыі, пры гэтым у прыладах у зоне зрывання ягад павінны адсутнічаць рэжучыя краі, вострыя беражкі.

Гэтыя патрабаванні былі распрацаваны для недапушчэння пашкоджання частак пабегаў дзікарослых раслін, а патрабаванні да матэрыялаў прыстасаванняў былі ўстаноўлены, зыходзячы з вопыту іншых краін і магчымасцяў вытворцаў.

У інструкцыі таксама прапісана, што пры зборы чарніц і буякоў прыстасаванне варта накіроўваць пад вуглом да верхняй часткі куста, прытрымліваць пабегі свабоднай рукой, пазбягаць траплення ў грабянец тоўстай ніжняй часткі пабегаў. Пры зборы журавін прыстасаванне неабходна накіроўваць па паверхні моху і пабегах журавін. Акрамя таго, грамадзянам рэкамендуецца весці збор толькі спелых ягад у перыяд іх масавага паспявання ў сухое надвор’е, пасля сходу расы, паколькі гэта зніжае верагоднасць абрыву лісця.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.