krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім раёне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі



У Крупскім раёне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі

Автор / Общество / Чацвер, 11 Красавік 2019 11:18 / Просмотров: 1174

Мы паведамлялі ўжо, што марафон чысціні стартаваў яшчэ ў сакавіку і да яго падключыліся ўсе прадпрыемствы, арганізацыі, установы, сельсаветы. За прайшоўшы суботні дзень у лепшы бок пераўтварыўся як горад, так і населеныя пункты Крупшчыны.

– Хочацца адразу сказаць, што многія гараджане адзначылі чысціню і парадак, якія былі наведзены падчас суботніка, – зазначыла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Надзея Крышталь. – Па вуліцы Савецкай работнікі камунальнай гаспадаркі займаліся пабелкай бардзюраў і ўладкаваннем газонаў, працягвалася фармоўка дрэў, убіралася дваровая тэрыторыя па вуліцы Маскоўскай, а ўздоўж гэтай вуліцы вялося абрашэчванне саджанцаў дрэў. Пагадзіцеся, што прыгожа сталі выглядаць і пафарбаваныя пешаходныя пераходы. Пабелка дрэў вялася па вуліцы Армейскай. Уздоўж дарогі Р-19  па вуліцы Чарняхоўскага выграбаліся ад мінулагодняга лісця канавы, працягваліся работы па ачыстцы ракі Курнееўка, а па яе берагах убіраліся аварыйныя дрэвы, зараснікі, галіны дрэў. Падчас суботніка наведзены парадак на базе водаканала. Калектывам рэдакцыі раённай газеты высаджаны 50 саджанцаў бярозы. Да месца адзначыць, што правядзенне суботнікаў запланавана і на наступныя тры суботы.

Планы мерапрыемстваў па навядзенні чысціні і парадку зацверджаны і ва ўсіх сельвыканкамах. Асаблівая ўвага тут удзяляецца помнікам і абеліскам, якія размешчаны на тэрыторыях населеных пунктаў, а таксама рабоце з зямельнымі ўчасткамі і пустуючымі дамамі. У прыватнасці, у мінулую суботу ў Ігрушкаўскім сельсавеце работы па добраўпарадкаванні вяліся ў аграгарадках Стараселле і Ігрушка, у пасёлку Лянок, вёсках Каменка, Ваўкавыск і Радзіца. Акрамя работнікаў сельвыканкама і мясцовых жыхароў, удзел у суботніку прынялі Крупскае ПМС, філіял «Крупскае УМГ», Ігрушкаўская СШ, прадстаўнікі ААТ «МайскаеАгра» і «Старасельскае».

Ва Ухвальскім сельсавеце наводзіўся санітарны парадак на тэрыторыях, якія прылягаюць да дзіцячага сада і былога магазіна па вуліцы Леніна аграгарадка Ухвала, у вёсцы Новыя Дзянісавічы, на ААТ «Туршоўка». Добраўпарадкавана тэрыторыя да помніка ў вёсцы Бярозка. Пасадку лесу ў гэты дзень вялі работнікі Гумнаўскага, Дзянісавіцкага, Выдрыцкага, Стараслабодскага і Ухвальскага лясніцтваў.

Наогул, уборкай смецця ўздоўж дарог і на пустуючых участках, абсталяваннем кантэйнерных пляцовак, добраўпарадкаваннем тэрыторый, рамонтам агароджаў на грамадзянскіх могілках і іншымі работамі былі заняты ў Крупскім, Хацюхоўскім, Бобрскім, Халопеніцкім і Акцябрскім сельсаветах.

Автор

admin

admin

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.