krupki.by

ru RU be BE en EN

18 красавіка традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў



18 красавіка традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў

Автор / Общество / Чацвер, 18 Красавік 2019 11:23 / Просмотров: 1089

Традыцыйна Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў адзначаецца 18 красавіка. Свята было ўстаноўлена Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і знакамітых месцаў яшчэ ў 1983 годзе. Яно абвешчана для таго, каб звярнуць увагу людзей на праблемы захавання і аховы нашай культурнай спадчыны.

Крупшчына багатая гістарычнымі месцамі і помнікамі. Як нам расказала загадчык сектара ідэалагічнай работы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня Крупскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Сарокіна, на тэрыторыі раёна знаходзяцца 92 помнікі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, з іх 42 воінскія пахаванні. Пяць з іх уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Гэта брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, мірных жыхароў, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

– Набліжаюцца знамянальныя даты – 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзе Вялікай Перамогі, – адзначыла Алена Сарокіна. – Раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны планы мерапрыемстваў, якімі прадугледжаны рамонт помнікаў, добраўпарадкаванне тэрыторый вакол іх, актывізацыя пошукавай работы па ўдакладненні звестак аб загінуўшых невядомых воінах і пахаваннях на тэрыторыі раёна, правядзення Вахтаў памяці. У прыватнасці, цяпер вядзецца рэканструкцыя помнікаў у цэнтры г.п. Бобр і ва ўрочышчы Лебартова, у хуткім часе прыступяць да рамонту помніка ля вёскі Лебедзева, дзе пахаваны 1975 мірных жыхароў, якіх 18 верасня 1944 года расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У планах – добраўпарадкаванне тэрыторыі ля помніка воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, што ля СШ № 1 г. Крупкі, і абнаўленне мемарыяльных дошак.

Падчас правядзення раённага суботніка мы ўвачавідкі пераканаліся, што многія і многія жыхары раёна непакояцца аб тым, каб ля помнікаў і брацкіх магіл быў парадак. Гэта, у першую чаргу, тычыцца прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, сельвыканкамаў, школ, грамадскіх арганізацый.                 

– Пагадзіцеся, кранальна бачыць, калі людзі спыняюцца ля брацкіх магіл і ў думках гутараць з загінуўшымі воінамі, калі маладое пакаленне наводзіць парадак на воінскіх пахаваннях без напамінкаў і маючых адбыцца адметных дат. Так і павінна быць! Мы ў адказе за памяць аб мінулым, – сказала напрыканцы нашай размовы Алена Сарокіна.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.