– Спачатку грамадзянін з адпаведнай просьбай павінен звярнуцца да нас або ў бліжэйшае лясніцтва. Там яму прапануюць пералік аб’ектаў, на тэрыторыі якіх можна ажыццяўляць даную працэдуру. Нашы спецыялісты пакажуць месца, дзе будзе дазволена выкапаць дзікарослае дрэва на бясплатнай аснове (квартальных прасеках, супрацьпажарных разрывах і г.д.) і дадуць рэкамендацыі па догляду за перасаджанымі насаджэннямі. Пасля гэтага грамадзянін можа высадзіць канфіскаванае дрэва на сваім асабістым участку.
Звяртаем увагу грамадзян, што найлепшую прыжываемасць пры перасадцы маюць маладыя дрэвы (да 3 гадоў).