Для ўдзелу неабходна падаць заяву ў адвольнай форме з указаннем кантактных даных заяўніка; копію членскага білета БТПіР з адзнакай аб выплаце штогадовых членскіх узносаў; інфармацыю аб трафеі (месца і дата вылаву, памер трафея, снасць і іншае); фатаграфіі злоўленай рыбы на фоне металічнай лінейкі (рулеткі) і рыбалова з трафеем. Таксама трэба даць відэаматэрыял, які пацвярджае, што жывую рыбу адпусцілі ў вадаём.
Заяўкі на ўдзел, фота- і відэаматэрыялы прымаюцца да 31 жніўня ў электронным выглядзе на е-mail: оhоГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. альбо дастаўляюцца па адрасе: г. Мінск, зав. Калініна, 16 (Рэспубліканскі савет БТПіР). Рыбаловы, якія перамаглі ў кожнай з намінацый узнагароджваюцца дыпломам, медалём і грашовай прэміяй у памеры 15 базавых велічынь.
Пераможца ў намінацыі «Найлепшы трафей сома» да ўсяго гэтага – грашовай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь.